Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літвіна: “Дыялёг спачатку патрэбны нам, а потым ужо Эўропе”


Адбылася онлайн-канфэрэнцыя са старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанай Літвіной.

На пытаньне наведніка “Вы нарадзіліся ў адзін дзень з Лукашэнкам. Ці сустракаліся зь ім асабіста? Прыгадайце Вашыя ўражаньні” Жана Літвіна адказала:

“Мы вельмі часта сустракаліся з сёньняшнім кіраўніком дзяржавы, але гэта ўсё было да 1994 году, да прэзыдэнцкіх выбараў, калі Лукашэнка яшчэ быў дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня. А пасьля на працягу ўсяго гэтага тэрміну, амаль 15 гадоў, у нас была можа гадоў 12-13 таму адзіная сустрэча. У Менску праводзілася міжнародная канфэрэнцыя кіраўнікоў журналісцкіх саюзаў, і тады была двухгадзінная сустрэча з кіраўніком дзяржавы. Калі ён быў дэпутатам, Аляксандар Рыгоравіч быў частым госьцем у прамых эфірах радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», і мог абсалютна адкрыта і свабодна выкладаць сваю пазыцыю, выкладаць пазыцыю, у першую чаргу з антыкарупцыйнымі праграмамі, змаганьню з карупцыяй (па тых часах). Наогул выказвацца наконт усяго, што адбывалася тады ў Беларусі. Ну а пасьля тая магчымасьць, якая ў яго была гаварыць з людзьмі, з аўдыторыяй радыёстанцыі, на жаль, ніякім чынам не паўплывала на лёс самой радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная».

Астатнія адказы на пытаньні выстаўляюцца ТУТ.

Ацэньваючы становішча са сродкамі масавай інфармацыі ў Беларусі, у інтэрвію Свабодзе Жана Літвіна сказала:

“На сёньня можна казаць пра чатыры новыя фактары. Гэта вяртаньне ў сыстэму распаўсюду «Народнай волі» і «Нашай Нівы», гэта правядзеньне публічных «круглых сталоў» (адзін прысьвечаны праблеме Інтэрнэту, другі — прысьвечаны Закону аб СМІ. Трэці момант — увядзеньне заяўнага прынцыпу перарэгістрацыі газэтаў, і чацьвёртае — на сёньня прыпыненая распрацоўка праекту пастановы ўраду па дзяржаўным рэгуляваньні Інтэрнэту. Гэта мы маем у сваім патэнцыяле. І расцэньваем мы гэта як крокі ў накірунку выкананьняў рэкамендацыяў Эўразьвязу. Казаць пра нейкія сыстэмныя, радыкальныя зьмены са свабодай слова, канешне, не даводзіцца. Тое, што сёньня робіць улада — гэта, у большасьці, крокі вымушаныя, але ёсьць надзея на зьмены сытуацыі, і таму я лічу, што журналісцкая супольнасьць павінна проста выкарыстаць сытуацыю і рухацца наперад у рэалізацыі сваіх патрабаваньняў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG