У Раду ўвайшлі:
- старшыня праваабарончай арганізацыі Беларускі Хэльсынскі камітэт Алег Гулак
- ганаровы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Станіслаў Багданкевіч
- палітык Уладзімер Нісьцюк
- кіраўнік аналітычнана цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка
- ганаровы старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў, прафэсар Аляксакндар Патупа
- іншыя прадстаўнікі грамдзкіх аб’яднаньняў.
Як паведамляла “Свабода” раней, запрашэньне ўвайсьці ў раду атрымалі таксама лідэр дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук і Рух “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча.
Мэта Рады – абмеркаваньне актуальных пытаньняў разьвіцьця дзяржавы і грамадзтва, выпрацоўка прапановаў ў справе больш актыўнага далучэньне Беларусі да ўсясьветных працэсаў, удасканаленьне кірунка сацыяльна-эканамічнага і палітычнага разьвіцьця краіны, нагадвае Інтэрфакс.
Грамадзка-кансультатыўную раду ачольвае кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей.