Нагадаем, гарадзкія ўлады патрабуюць зьнесьці царкву, якая знаходзіцца ў былым будынку кароўніка ў вёсцы Сухарава пад Менскам. Нядаўна Вышэйшы гаспадарчы суд зноў стаў на бок менскіх уладаў, якія лічаць, што будынак кароўніка выкарыстоўваецца не па прызначэньні. 30-га студзеня на прэсавай канфэрэнцыі старшыня ВГС Віктар Камянкоў заявіў адносна гэтай спрэчкі:
“Канчатковае рашэньне прымае толькі пленум Вышэйшага гаспадарчага суду. А пакуль было толькі рашэньне Вышэйшага гаспадарчага суду. Таму ёсьць магчымасьць абскардзіць гэтае рашэньне, і ў такім выпадку будзем правяраць яго законнасьць. Але, наколькі мне вядома сытуацыя, лепш сесьці за стол перамоваў і знайсьці выйсьце. Хай гарвыканкам вядзе такія перамовы.
Нагадаю, калісьці Менскі райвыканкам выдзеліў гэты зямельны ўчастак з кароўнікам царкве, прычым паставіў умову — не зьмяняць яго прызначэньня. Але калі тэрыторыя адышла Менску, то гарадзкія ўлады вырашылі забраць зямлю, бо будынак выкарыстоўваюць не па прызначэньні. Што тут незаконнага? Іншая рэч, што трэба захоўваць умовы для веруючых. Зарэгіструйцеся як трэба, хай выдзеляць месца — але гэта за межамі судовай вытворчасьці“.
Карэспандэнт “Свабоды”: “Як вы мяркуеце, ці можна пакінуць гэты будынак для вернікаў у выпадку нейкага новага афармленьня дакумэнтаў?”
Віктар Камянкоў: “Уявіце сабе: у цэнтры Менску стаіць кароўнік…”
Карэспандэнт: “Там кароўнік толькі на паперы. Гэта ужо нармальная царква. Людзі за свае грошы ўсё зрабілі, і што, зараз гэта ламаць?”
Віктар Камянкоў: “Я там ня быў, ня ведаю. Будзем зноў разглядаць справу, тады будзем глядзець”.
Спрэчка вакол будынку царквы “Новае жыцьцё” вядзецца ўжо некалькі гадоў. Пазалетась, баронячы будынак царквы, дзясяткі вернікаў гэтай ды іншых пратэстанцкіх цэркваў трымалі шматдзённую галадоўку. Вернікі царквы “Новае жыцьцё” заяўляюць пра трывалы ціск з боку дзяржавы і кажуць пра парушэньні іх правоў на вызнаваньне веры.