13 лютага ў гарадзкім цэнтры культуры Воршы, пераабсталяваным з колішняга кінатэатру “Перамога”, адбудуцца ўрачыстасьці да юбілею вываду савецкага “абмежаванага кантынгенту” з Аўганістану. Да гэтай даты падрыхтаваны шэраг імпрэзаў, уключна з мастацкай выставай. Спачатку плянавалася, што “цьвіком” стане дэманстрацыя абразоў, напісаных Алесем Пушкіным, які ў 1983-1985 гадох служыў у верталётным палку ў Кундузе (цяпер Пушкін жыве ў Бабры, геаграфічна недалёка ад Воршы). Аднак мастак расказаў, што ягоныя ж “браты па зброі” выступілі супраць фізычнага і віртуальнага знаходжаньня Пушкіна ў Воршы:
“Аўганцы” аршанскія хацелі зрабіць мне выставу – балазе, у горадзе ёсьць сапраўдны цэнтар культуры (дарэчы, ініцыятыва выставы зыходзіла ад кіраўніцтва цэнтру). Але ёсьць там такі Ўладзімер Кузьмянкоў, старшыня “аўганцаў” Воршы, які катэгарычна заявіў: Пушкіна тут ня будзе, бо гэта закрытае мерапрыемства, прымеркаванае да 20-годзьдзя вываду савецкіх войскаў. Кузьмянкоў выступіў супраць, хоць і дырэктарка, і мастак Анатоль Жураўлёў прапанавалі зрабіць выставу пад назвай “Іконы, напісаныя былым воінам-інтэрнацыяналістам”. Абразы, якія я зьбіраўся выставіць, ня мелі ніякага падтэксту. Адна сьцяна – праваслаўная, другая – каталіцкая. Падтэкст мог быць зусім відавочны: адзін з “аўганцаў” прыйшоў з войска, скончыў акадэмію і вось цяпер піша абразы. Але дзякуючы мясцоваму “аўганцу”, старшыню гэтай вэтэранскай арганізацыі, такая выстава не адбудзецца”.
Згаданы Алесем Пушкіным спадар Кузьмянкоў у інтэрвію Радыё Свабода сказаў, што ня мае да сытуацыі ніякага дачыненьня, паколькі нават не валодае патрэбнымі “забароннымі” паўнамоцтвамі. Аднак дырэктарка цэнтру культуры Ірына Антонава пацьвердзіла, што ранейшы фармат выставы адкарэктаваны:
“Ня будзе Пушкіна, таму што выстава занятая іншай экспазыцыяй, іншымі выставачнымі працамі. Вырашана спыніцца менавіта на фатаздымках Аўганістану, загінулых хлопцаў здымкі будуць. То бок будзе выстава-партрэт”.
Карэспандэнт: “А абразоў, што спачатку плянавалася, ня будзе?”
“У нас, па вялікім рахунку, мала месца. А для таго, каб былі гэтыя абразы... Мы ж ня можам, напрыклад, калі прыйдуць маці загінулых, не зрабіць ніякай выставы. Таму, я думаю, у гэтым Пушкін ня мае рацыі. Гэта ўжо ня тое мерапрыемства, калі трэба на вастрыё нажа ставіць ягоныя асабістыя амбіцыі і чымсьці там потым ганарыцца – што ён вось гэта зрабіў і гэта. А калі маці загінулага прыйдзе сюды – і што?.. Таму адкрыцьцё прызначанае на вечар 13 лютага, будуць экспанавацца ваеннай тэматыкі здымкі Аўганістану, якія мы здолелі сабраць у хлопцаў, пэйзажы Аўганістану, сьцягі палкоў. Увогуле цікавае афармленьне. І крыху мы адышлі ад таго, што плянавалі”.
Алесь Пушкін вядомы сваімі вострымі выказваньнямі адносна місіі савецкіх войскаў у Аўганістане. Ён перакананы: у сапраўднасьці воіны-інтэрнацыяналісты былі акупантамі, а жаданьне заняць пачэснае месца дзесьці сярод вэтэранаў ІІ усясьветнай вайны ня мае важкіх падставаў – у адрозьненьне ад аўганскай кампаніі, у 1940-х беларусы разам зь іншымі ратавалі ад агрэсіі сваю зямлю. Такая лёгіка вось ужо два дзясяткі гадоў не ўкладаецца ў галовах “аўганцаў”. Шмат хто адкрыта называе Алеся Пушкіна “здраднікам”, які ня варты статусу “інтэрнацыяналіста”. Зрэшты, у 1989-м мастак з уласнай ініцыятывы намагаўся парваць з мінулым, публічна адмовіўшыся ад вайсковага білета і ўсіх узнагародаў – за “сумнеўную” місію ў Аўганістане. Аднак у 2001-м напісаў заяву на вяртаньне рэгаліяў:
“Пасьля суду за скандальную тачку гною прыйшоў мне выклік на працу ў Амэрыку, дзе мы з Аляксеем Марачкіным павінны былі расьпісваць храм у Кліўлэндзе. Але судзімы я ня мог ехаць. І тут начальнік міліцыі гаворыць: Алесь, ты ж аўганец, ідзі ў ваенкамат, забяры льготы, забяры вайсковы білет, будзе амністыя (а мне за тачку ў 1999-м далі два гады). Заўважце: ад 1989 году я не стаяў нават на ўліку ў ваенкамаце, па сутнасьці быў пацыфістам. Але на параду міліцыі, каб зьняць судзімасьць, паехаў у Першамайскі вайсковы камісарыят Менску, напісаў заяву: вярніце мне вайсковы білет, пасьведчаньне аб ільготах, каб атрымаць амністыю. І тут жа знайшлі пасьведчаньне, вайсковы білет; мэдалёў я ўжо ня браў. І ўсё. Стаў я на ўлік у Крупскім райваенкамаце, пайшоў у міліцыю, аддаў дакумэнты. І мне трохі скінулі прысуджаны тэрмін. Тым больш, што Беларусь стала ўжо незалежнай краінай і цяпер я вельмі ганаруся, што я вайсковаабавязаны”.
Дзякуючы мясцоваму "аўганцу" выстава не адбудзецца...

Вырашана спыніцца на здымках Аўганістану...