Спэцвыпуск быў прысьвечаны 432-й гадавіне наданьня Магілёву Магдэбурскага права.
Паводле Аляксандра Сілкова, міліцыянты склалі пратакол канфіскацыі газэт і паведамілі, што на працягу дзесяці дзён іх вернуць, калі будзе выяўлена, што яны выдаваліся ў адпаведнасьці з заканадаўствам.
Аляксандар Сілкоў заяўляе, што будзе скардзіцца на незаконныя, на ягоную думку, дзеяньні міліцыі — затрыманьне й канфіскацыю газэт. Паводле яго, у газэце былі пазначаныя выходныя зьвесткі, і падставаў для яе канфіскацыі ў міліцыянтаў не было. Пры сабе актывісты мелі пашпарты.
Актывістаў затрымаў нарад міліцыі каля дванаццатай гадзіны дня на цэнтральнай вуліцы Магілёва — Ленінскай. Больш як гадзіну іх пратрымалі ў пастарунку Ленінскага аддзелу міліцыі.