З набліжэньнем прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі амбіцыйных людзей зьявіцца яшчэ больш. Так было заўжды. І няма прычынаў, чаму б гэтай тэндэнцыі спыніцца.
Вось і Аляксандар Мілінкевіч, які балятаваўся на пасаду прэзыдэнта ў 2006 годзе, публічна заявіў: зьбіраюся паўтарыць свой шлях. Ён лічыць: галоўнае — ня колькасьць прэтэндэнтаў, а тое, якія сілы за імі стаяць:
“Хутчэй за ўсё, магчымы трохкутнік, хаця кандыдатаў можа быць і 20, а ня 3. Але будзе трохкутнік. Дай Божа, каб быў адзіны дэмакратычны — прабеларускі, пранезалежніцкі кандыдат. І праэўрапейскі — для мяне гэта абавязкова.
Будзе чалавек ад намэнклятуры. Можа, гэта будзе Аляксандар Лукашэнка, можа, гэта будзе нехта іншы, каго ён прызначыць. Усё можа быць, чаму не?
І я ўпэўнены, што будзе чалавек, які будзе прадстаўляць інтарэсы Расеі. Які, напрыклад, скажа: я адразу прызнаю незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, што я буду будаваць саюзную дзяржаву і пабудую“.
Сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскі ўпэўнены: дзяленьне дэмакратычных сілаў на праэўрапейскую і прарасейскую калёны — вялізная памылка:
“Масква анікога, акрамя прадстаўніка намэнклятуры, падтрымаць ня можа. Там прымаюць рашэньні такія ж прадстаўнікі намэнклятуры. І яны нікога іншага псыхалягічна не разумеюць. Але хутчэй Масква такога ня зробіць, таму што там добра разумеюць, што калі не Лукашэнка, дык тады гэты чалавек. А Лукашэнка каля сябе моцных прадстаўнікоў намэнклятуры не цярпіць. І я думаю, што наўрад ці такое адбудзецца, хаця ў прынцыпе гэта магчыма.
І таму дэмакратычным сілам трэба быць разам. Бо калі падзяліць іх на дзьве часткі: больш дэмакратычныя і менш дэмакратычныя, больш эўрапейскія ці менш эўрапейскія, — то мы ў два разы зьмяншаем свае шанцы. А гэта абсалютна недапушчальна“.
А вось сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька ня зьвязвае наяўнасьці кандыдатаў са зьнешнім вэктарам:
“Гэта будзе залежаць ад харызматычнасьці, самадастатковасьці асобы і ад таго, на якія структуры, на якіх людзей яна можа абапірацца. Пытаньне — усходні ці заходні вэктар? — ня будзе дамінаваць на выбарах. 2010-2011 гады пройдуць пад знакам таго, якая каманда сфармулюе прафэсійна адказы на тыя пытаньні, якія хвалююць людзей.
Усё ж такі крызіс становіцца вельмі важным суб’ектам палітыкі ў Беларусі. Я думаю, што сымпатыі выбарнікаў будуць менавіта ў гэтым рэчышчы — як змогуць кандыдат і яго каманда адказаць на пытаньні людзей. Адным пытаньнем, што мы любім Расею альбо мы любім Эўропу, не спакусіш дастатковую колькасьць выбарнікаў“.
Палітоляг Аляксандар Класкоўскі называе аптымальным варыянт, пры якім з праўладным кандыдатам змагаецца дэмакратычны:
“Вядома, ідэальным варыянтам для прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў быў бы біпалярны варыянт. З аднаго боку, на выбарах канкуруе цяперашні дзейны кіраўнік альбо ягоны пераемнік. І за ім адпаведна цягнецца гэты шлейф беларускай мадэлі, якую шмат гадоў прапагандавалі, а яна цяпер ляснулася.
А зь іншага боку выступае зь ім такое ўвасабленьне прыгожай альтэрнатывы — кандыдат прабеларускі, праэўрапейскі. І ён кажа: гэтая ўлада ня справілася з выклікамі часу, а мы ведаем адказы на гэтыя балючыя пытаньні. Але баюся, што вось так прыгожа не атрымаецца. Сапраўды можа будзе нават не трохкутнік, а больш складаная геамэтрычная фігура“.
Расея ня будзе шукаць альтэрнатывы Аляксандру Лукашэнку — прагназуе аналітык Уладзімер Нісьцюк:
“Такая сытуацыя склалася, што яшчэ два, а то і тры гады Расея будзе моцна залежаць ад беларускага транзыту. І таму нікога яны ня будуць шукаць і нікога падтрымліваць. Яны будуць падтрымліваць дзейную ўладу, паколькі яна гарантуе ім тое, што ім трэба. Калі ня будзе нейкіх палітычных катаклізмаў”.
Аналітык цьвердзіць: трэба спадзявацца на ўласныя сілы:
“І калі кажуць, што будзе трохкутнік ці пяцікутнік, гэта ўсё ня тое. Пытаньне ў тым, што трэба ствараць агульны сцэнар. І ў гэтых сцэнарах можа быць і 10 прэтэндэнтаў, і 25, і жанчына, і інвалід… І ўсё, што заўгодна, а ня толькі такія асобы, як Мілінкевіч, Казулін, Рымашэўскі…
Гэта — не сцэнар. Гэта зноў праца пад людзей. Патрэбны адзіны сцэнар, і ў ім кожнаму павінна быць прапісана сваё месца. І ўсе рэгістрацыі, рэканструкцыі АДС — гэта ёсьць дзіцячы садок. Усё гэта ўжо было. 15 гадоў адно і тое ж, без карысьці”.