Сусьветны фінансавы крызіс, як і прадказвалі спэцыялісты, на пачатку новага году не зьбіраецца адпускаць нацыянальныя эканомікі. Беларусь тут не выключэньне. Пасьля працяглых сьвяточных вакацыяў прамысловыя прадпрыемствы сутыкнуліся з тымі ж праблемамі, што і пры канцы 2008-га — нястачай абаротных сродкаў, немагчымасьцю рэалізаваць вырабленую прадукцыю, пэрспэктывай зьяўленьня лішніх людзей. Да таго ж у зьвязку з дэвальвацыяй беларускага рубля працаўнікі чакаюць істотнага зьмяншэньня заробкаў.
Як кажуць эканамісты, прыбытковых прадпрыемстваў у Беларусі амаль не засталося. Прычым гэта тычыцца і дзяржаўнай, і прыватнай галіны гаспадараньня. А лідэрам у крызісных праявах на мінулым тыдні стаў Пастаўскі раён.
Так, завод “Беліт”, які больш за астатнія прадпрыемствы на Віцебшчыне трымаўся на плыву, урэшце таксама сутыкнуўся з праблемай збыту сваіх вырабаў — пыласосаў ды мікрахвалевых печак.
У аналягічнай сытуацыі мясцовы ільнокамбінат. Тут кажуць, што толькі добры сёлетні ўраджай уратаваў прадпрыемства ад масавых скарачэньняў. Аднак звальненьняў усё адно чакаюць — як толькі скончыцца сыравіна.
Днямі абвешчаны банкрутам Пастаўскі кансэрвавы завод. На прадпрыемстве прызначана антыкрызіснае кіраўніцтва, якое павінна ўрэгуляваць адносіны з крэдыторамі, агульная запазычанасьць якім складае больш за 4 мільярды рублёў. На камбінаце спадзяюцца, што дзяржава дасьць чарговы крэдыт.
Прыкладна такія ж спадзяваньні маюць і на Варапаеўскім дрэваапрацоўчым камбінаце, які вырабляе мэблю: тут цяжкасьці з рэалізацыяй прадукцыі. Галоўны інжынэр прадпрыемства Зьміцер Ярмолаў кажа: партнэры адмаўляюцца ад супрацоўніцтва, бо высокі кошт прадукцыі не задавальняе спажыўцоў, асабліва замежных:
“Часовыя цяжкасьці. Але яны паўсюль. У Францыю раней прадукцыю пасылалі. Цяпер яны адмовіліся, бо не задавальняюць кошты. Спрабуем працаваць з Расеяй. Змагаемся! Мяркуем перайсьці на выпуск лямінату — гэта будзе новы кірунак. Думаю, прадпрыемства выжыве ў любым выпадку”.
Мясцовыя актывісты зьвяртаюць увагу на тое, што пра пераабсталяваньне старых прадпрыемстваў варта было паклапаціцца раней. Да прыкладу, не ўкладаць вялізныя сродкі ў парадкаваньне гораду да афіцыйнага сьвята — Дня беларускага пісьменства, які праходзіў у Паставах у 2006-м годзе. Цэнтар выглядае прыстойна, а прадпрыемствы на ўскраінах гібеюць.
Не найлепшая эканамічная сытуацыя на Магілёўшчыне. Магілёўскі вагонабудаўнічы завод ня можа прадаць прадукцыю, вырабленую за апошнія месяцы. Цяпер на складзе назапашана прадукцыі на 24 мільярды рублёў. Пры канцы мінулага году прадпрыемства таксама адчула праблемы і з камплектуючымі, якія пастаўляюць з Расеі і Ўкраіны. Гаворыць прадстаўніца адміністрацыі заводу:
“Перад Новым годам было, што нічога знайсьці не маглі. А цяпер і спажыўцы адмаўляюцца набываць, бо, да прыкладу, узмацніліся праблемы ў Салігорску на „Белкаліі“. Закупы яны зьнізілі дужа моцна. І Беларуская чыгунка таксама”.
Вагонабудаўнічы завод у Магілёве пачаў працаваць тры гады таму. Сярод заснавальнікаў — расейскі “Уралвагонзавод”, але цяпер расейцы збылі ўсе акцыі беларускім вытворцам. Рабочы заводу Мікалай выказаў уласнае меркаваньне наконт праблемаў прадпрыемства:
“Камплектуючыя ў нас — колавая пара, спружыны. Зь імі ёсьць праблемы. Але кажуць, што цяпер Украіна аддае колавую пару за бесцань. Ім жа таксама неяк трэба выжываць”.
Паказальна, што паступова нэгатыўныя працэсы перацякаюць і на сельскую гаспадарку. Так, на Берасьцейшчыне крызіс у жывёлагадоўлі выяўляецца горшымі вытворчымі паказчыкамі і зьніжэньнем заробкаў. Заробак на фэрме “Ясянёва” ў Ганцавіцкім раёне зьменшыўся ўдвая: у лістападзе налічвалі каля 500 тысяч рублёў, а за сьнежань мінулага году не атрымалася і 200 тысяч. Вось што кажа майстар працаёмкіх працэсаў Аляксей Кішко:
“Цяжка зараз. Практычна немагчыма пражыць. Асабліва калі і муж, і жонка працуюць у гэтай гаспадарцы. Нельга нічога добрага купіць ні сабе, ні дзецям. Вось у маёй сям’і сем чалавек. У нас чатырохпакаёвая кватэра. Аплата за сьнежань — 120 тысяч рублёў”.
Са словаў Аляксея Кішко, ягоныя аднавяскоўцы ўцякаюць з саўгаса, ратуючыся ад крызісу — едуць шабашыць у Расею.
Апроч таго, на сёньня ў Ганцавіцкім раёне цярпяць ад фінансавага крызісу больш за паўтысячы працаўнікоў лясной гаспадаркі — як камэрцыйных, так і дзяржаўных прадпрыемстваў. У раёне на сёньня 16 лесапілак. І, як кажа ўласьнік прыватнага прадпрыемства Сяргей Малей, практычна ўся галіна зазнае вялікія праблемы:
“Мы працавалі зь Літвой, Бэльгіяй, Галяндыяй. Падпісвалі з кампаньёнамі кантракт, рэгістравалі яго на біржы і працавалі. А цяпер паўсюдна кошты мяняюць. Па-другое, спажывецкі попыт на Захадзе падае. Раней яны бралі, як той казаў, ня гледзячы, 300 вялікіх грузавікоў лесу, а цяпер у студзені набываюць толькі 7 грузавікоў лесу”.
Эканамічна слабейшыя камэрцыйныя фірмы змушаныя ўвогуле прыпыняць працу — замоваў няма, а пілаваць на склад, словамі супрацоўнікаў, — “забойства”. У дырэктара дзяржаўнага Ганцавіцкага лясгасу Аляксандра Мухі таксама няма падстаў для аптымізму:
“Попыт на драўніну ўпаў ня толькі ў Эўропе, але і ва ўсім сьвеце. На жаль, усясьветны фінансавы крызіс уцягвае ў сябе розныя сфэры вытворчасьці. Мы — не выключэньне. Экспартуем звычайна дробнатаварную драўніну. А паколькі попыт на паперу зьнізіўся, то менш патрабуецца і сыравіны”.
З-за крызісу цярпяць прадпрымальнікі Горадні. Групу прыватных прадпрымальнікаў пазбаўляюць працоўных месцаў у гандлёвым доме “Дзявятка”, на які прыходзіць расейскі капітал. Раней кожны з гандляроў набыў за свае грошы паліцы зь лядоўнямі і камэры захоўваньня. Прадпрымальнікі скардзяцца на гаспадароў:
“Яны ня хочуць купляць наша абсталяваньне, а толькі робяць выгляд, бо прапануюць нам палову яго кошту і разьлічвацца абяцаюць праз паўгода. Вось такія ўмовы”.
Уласьнікі, у сваю чаргу, не абяцаюць кампэнсаваць выдаткі прадпрымальнікаў.
На тле паведамленьняў пра скарачэньне аб’ёмаў вытворчасьці прыходзяць зьвесткі пра пошук нестандартных шляхоў выйсьця з крызісу. Так, на Шклоўскім заводзе газэтнай паперы не хапае рабочых. Каб выправіць сытуацыю, новы старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Пётар Руднік прапануе накіроўваць туды людзей з Магілёва. Паводле чыноўніка, некаторыя магілёўскія заводы згортваюць вытворчасьць, і працоўная сіла застаецца незапатрабаванай. Тым часам нястача працаўнікоў на шклоўскім заводзе не дазваляе загрузіць на поўную магутнасьць папераробную машыну:
“Я рэкамэндаваў зьвярнуць увагу на прадпрыемствы Магілёва, у прыватнасьці, на “Магілёўхімвалакно”. Там, на жаль, праз звужэньне рынкаў збыту прадукцыі калектыў працуе не на поўную магутнасьць. З тым, каб гэтыя кадры вобласьці мы маглі пераразьмеркаваць, да прыкладу, на завод газэтнай паперы ў Шклоў.
Завод газэтнай паперы пачалі будаваць на загад Аляксандра Лукашэнкі ў 2005 годзе, хоць было зразумела, што ў невялікім райцэнтры няма адпаведных кваліфікаваных рабочых.
Неспрыяльнае эканамічнае становішча спрычынілася да назапашваньня прадукцыі на складах прадпрыемстваў. Гэта, у сваю чаргу, нараджае цэлы стос іншых праблемаў, якія цягнуць за сабой дадатковыя выдаткі на захаваньне тавару. Да таго ж выпраўленая на склад прадукцыя — гэта закансэрваваныя абаротныя сродкі, якіх зараз так нестае суб’ектам гаспадараньня. Пра гэта кажа кіраўнік Агенцтва дзелавых сувязяў Валянцін Лопан:
“Зразумела, што гэтыя абаротныя сродкі, якіх зараз і так дэфіцыт на рынку, фактычна пастаўленыя на склад. Таму гэта ўжо вялізны мінус. Апроч таго, вельмі часта гэтая прадукцыя на складзе, асабліва калі гэта тычыцца такой пазыцыі, як грузавыя аўтамабілі, за сабой цягне іншыя выдаткі. Прыкладам, на ўтрыманьне гэтага складу. Дапусьцім, грузавік стаіць на адкрытым паветры. Як паказвае досьвед, калі склады вялікія, то ахоўвай не ахоўвай, усё адно нейкія дробязі расьцягваюцца. То бок буяе рабаўніцтва. Здымаюць з машынаў нейкія дэталі. І гэта ўжо пацьвярджаецца шматгадовым вопытам. Таму калі гаварыць пра запасы на складах, то гэта — замарожаныя абаротныя сродкі, плюс выдаткі на ўтрыманьне складу, якія непазьбежна ўзьнікаюць, як толькі там зьяўляецца прадукцыя. Якія магчымыя выдаткі — я ўжо назваў”.