У рэзалюцыі гаворыцца, што дзеля значнага паляпшэньня стасункаў з Эўразьвязам Беларусь павінна заставацца краінай без палітвязьняў, урад павінен гаранатаваць свабоду СМІ, працягваць супрацоўніцтва з АБСЭ у рэформе выбарчага заканадаўства, паляпшаць умовы для дзейнасьці няўрадавых арганізацый, гарантаваць свабоду сходаў і палітычных асацыяцый.
Падрабязнасьці рэзалюцыі чытайце пазьней на нашым сайце.
Учора позна ўвечары ў Эўрапарлямэнце прайшлі дэбаты пра стратэгію Эўразьвязу адносна Беларусі. У іх узяла ўдзел эўракамісар па зьнешніх сувязях Бэніта Фэрэра-Вальднэр.
На дэбатах выступілі каля 20 парлямэнтароў. Найбольш актыўна бралі ўдзел у дыскусіі сябры польскай дэлегацыі.