Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтавец аб'яўлены ў вышук


На актывіста арганізацыі “Малады фронт” Сяржука Гумінскага завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад службы ў войску.


Маладафронтавец, які вучыцца ў Польшчы, па праграме Кастуся Каліноўскага ў Гданьскім унівэрсытэце, аб'яўлены ў вышук.

Пра гэта на днях даведалася маці актывіста. Ёй паведамілі, што дакумэнты неўзабаве будуць перададзеныя ў пракуратуру.

У мінулым годзе ўлады таксама намагаліся распачаць крымінальны перасьлед супраць маладафронтаўца, але тады пракуратура адмовіла ва ўзбуджэньні справы.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG