Той параіў студэнту адмовіцца ад грамадзкай дзейнасьці, інакш гаспадарка, у якую ён зьбіраецца на працу, можа адмовіцца ад яго, і хлопца могуць пераразьмеркаваць у Гомельскую вобласьць. Пра гэта паведаміў рэгіянальны каардынатар руху “За свабоду” Алесь Зарэмбюк.
Алег Пронскі вучыцца на пятым курсе. Ён удзельнік руху “За свабоду”, каардынатар кампаніі “За эўрапейскую Мастоўшчыну” ў сваім родным Мастоўскім раёне.