МАГІЛЁЎ
Сёньня найдаўжэйшая чарга ў Магілёве была ля абменьніка ў цэнтральным магілёўскім унівэрмагу. Паводле назіраньняў журналіста Андрэя Белагубава, парадак ля абменьніка пільнуюць ахоўнікі.
У спадарыні каля абменьніка пытаюся: “Ці ёсьць у абменьніку валюта?”
Спадарыня: “Была і скончылася. Аднак была”.
Карэспандэнт: “А ці шмат хацелі яе ўзяць?”
Спадарыня: “Шмат. Я ўжо стаю хвілінаў трыццаць. Аднак раніцай тут вялікі натоўп стаяў”.
Да гутаркі далучыўся мужчына. Ён кажа, што пасьпеў у цэнтры аббегчы чатыры абменныя пункты, але нідзе не набыў патрэбнай сумы:
Няма валюты, нават і зь беларускімі рублямі праблема
“Няма нідзе. Кажуць, нават і беларускіх рублёў няма”.
Набыць валюту не ўдалося і яшчэ адной спадарыні. Яна паведамляе, што ўжо стамілася абыходзіць абменьнікі:
Спадарыня: “Так, нідзе няма”.
Карэспандэнт: “Шмат хацелі набыць?”
Спадарыня: “Не, няшмат. Хацелі проста набыць у сувязі з рознымі чуткамі”.
Адразу ж пасьля дванаццатай гадзіны абменьнік ля абласной управы Нацыянальнага банку зачыніўся. Згодна з шыльдай — “з-за тэхнічных праблемаў”.
ГОМЕЛЬ
У абменных пунктах Гомелю валюты хапае для продажу толькі на першыя гадзіны працы. Пазьней набыць даляры й эўра можна толькі “з колаў”: адзін чалавек здае, іншы набывае. У асаблівым дэфіцыце ў абменьніках — амэрыканская валюта. Вось што кажа малады чалавек, які ў пошуках валюты абышоў на прывакзальнай плошчы абменьнікі Беларусбанку, Белпрамбудбанку і Белаграпрамбанку:
“Даляры хацелі купіць. Няма! Трэці ўжо абменьнік. Няма нідзе ні даляраў, ні эўра!”
БЕРАСЬЦЕ
Жыхары Берасьця ў тэлефанаваньнях на “Свабоду” скардзяцца, што попыт на валюту зашкальвае. На чыгуначным вакзале ўтвараецца нават тузаніна. Няма валюты і ў райцэнтрах вобласьці. Вось што паведамляе слухач “Свабоды” Станіслаў Халадовіч з Івацэвічаў:
Кліенты банкаў забіраюць беларускія рублі
“У мясцовым “Белаграпрамбанку” восем пунктаў абмену валюты. Гатоўкі няма ў ніводным. Вядома, што людзі абураюцца.
Пераважна ў Івацэвічах сёньня кліенты банкаў здымаюць беларускія грошы. Хутчэй за ўсё, гэтыя грошы ўкладаюць у тавары”.
ГОРАДНЯ
У Горадні ў некаторых банках можна яшчэ купіць эўра. З далярамі — цяжэй: людзі чакаюць, калі хто іх здасьць. Курс такі: даляр — купля 2655 рублёў, продаж — 2708; эўра — купля 3610, продаж — 3720 рублёў. Меркаваньні гарадзенцаў:
Спадар: “Проста будзе падвышэньне з наступнага месяца. Курс будзе недзе 3100 рублёў прыблізна, арыенціровачна. Я хачу даляры набыць — лічыцца, што выгадней. Я нядаўна браў у Доме сувязі,толькі там былі даляры, ды й то драбяза. А абышоў у цэнтры — нідзе не было.”
Карэспандэнт: “А пасьля сьвята падкінулі валюты?”
Спадар: “Наўрад. Проста людзі здаюць валюту, па меры здачы зьяўляецца”.
Карэспандэнт: “Тут вось чарга каля пятнаццаці чалавек. Гэта — абменны пункт абласнога аддзяленьня Нацбанку на вуліцы генэрала Карбышава”.