Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У трубаправодзе могуць зьявіцца заторы


У “Газпроме” заяўляюць, што спыненьне падачы газу эўрапейскім спажыўцам праз Украіну можа прывесьці да значных тэхнічных непаладак у газтранспартнай сыстэме.

Пра гэта заявіў намесьнік старшыні праўленьня “Газпрому” Аляксандар Мядзьведзеў:

“Газпром” робіць усё магчымае, каб пастаўкі газу па паўночным калідоры, па газаправодзе Ямал-Эўропа, па беларускай экспартнай сыстэме працягваліся ня толькі ў нармальным рэжыме, але і з выкарыстаньнем усіх нашых рэзэрваў.

На сёньня мы 150 мільёнаў кубічных мэтраў у суткі падаем па паўночным калідоры з выкарыстаньнем падземных сховішчаў, і, напэўна, зможам яшчэ прыкладна на 10 мільёнаў павялічыць. Але ніякія нашы намаганьні ня ў стане кампэнсаваць тое, што зрабіла Ўкраіна, калі зачыніла свае экспартныя газаправоды.

Ва ўмовах халоднага надвор’я, калі газ не ідзе праз сыстэму, яна можа спыніцца. Гэта можа прывесьці ў халоднае надвор’е да гідратных затораў у сыстэме“.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG