Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея цалкам спыніла пастаўкі газу праз Украіну


Украіна перакрыла апошні газаправод, па якім газ паступаў у Эўропу. Пра гэта паведаміў у Бэрліне журналістам насмесьнік кіраўніка “Газпрома” Аляксандар Мядзьдзведзеў.

Ён адзначыў, што Ўкраіна перакрыла апошні чацьверты газаправод, па якім транзытны газ ішоў у Эўропу.

Нацыянальная акцыянэрная кампанія “Нафтагаз Украіны” заявіла, што Расея прыпыніла ўсе пастаўкі газу да ўсіх эўрапейскіх спажыўцоў.

Румынія, Чэхія й Аўстрыя пацьвердзілі, што мінулай ноччу не атрымалі газу з Расеі, які мусіў быў прыйсьці транзытам цераз Украіну.

Пастаўкі расейскага газу эўрапейскім краінам ужо былі рэзка скарочаныя, а ў дзе-нідзе прыпыненыя цалкам ужо ў аўторак.

Эўрапейскі Зьвяз 6 студзеня асудзіў як “цалкам непрымальнае” скарачэньне паставак расейскага газу ў Эўропу й заклікаў Расею й Украіну урэгуляваць канфлікт.

Масква й Кіеў вінавацяць адно аднога ў правакаваньні крызісу, які пачаўся 1 студзеня, калі Расея прыпыніла пастаўкі газу на ўнутраны ўкраінскі рынак — дзеля няўзгодненасьць тарыфных і цэнавых пытаньняў.

Украіна плянуе аднавіць перамовы з “Газпромам” заўтра, 8 студзеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG