Галоўнай падзеяй першых дзён новага году для большасьці людзей у Беларусі стала рашэньне ўлады ў адзін момант, рэзка абясцэніць нацыянальную валюту. Усе беларускія грамадзяне, якія верылі запэўніваньням палітычных лідэраў наконт стабільнасьці беларускага рубля і захоўвалі ў гэтых рублях свае зьберажэньні, раніцай 2 студзеня прачнуліся падманутымі і абкрадзенымі.
На тэму эканамічнага крызісу і яго наступстваў — многія лісты ў навагодняй пошце “Свабоды”. Пачну сёньняшнюю размову з аднаго з такіх допісаў. Ягоны аўтар, Павал Давыдзенка з пасёлку Парычы Сьветлагорскага раёну, піша:
“Пасьля ўсяго, што адбылося, не магу спакойна глядзець у вокны, дзе засядаюць разумнікі з прэзыдэнцкай “вэртыкалі”. Мне падаецца, што з тых вокнаў тырчаць для простага народу адны кукішы…
У нас у Беларусі, як у ніводнай іншай краіне, сілу набрала карупцыя, прадажнасьць чыноўніцкага апарату. А людзей ператварылі ў рабоў і парабкаў. Дамагчыся справядлівасьці — амаль немагчыма. На працягу апошніх 15 гадоў спрабую абараніць свае правы, вырашыць канфлікт — і паўсюль натыкаюся на сьцяну чыноўніцкай раўнадушнасьці. Усё безвынікова, атрымліваю на свой адрас суцэльныя адпіскі ды пагрозы.
Маю ўласны рэцэпт ад сёньняшняга крызісу. Лічу, неабходна неадкладна напалову скараціць увесь чыноўніцкі апарат, міліцыю, ахову Лукашэнкі. Зрабіць суды незалежнымі ад выканаўчай улады. Прыняць закон аб раўнапраўі чыноўніка і рабочага. Народ павінен кантраляваць усю ўладу — ад пассавету да прэзыдэнта. Яны ж самі кажуць, што ўлада — для народу.
А апазыцыі трэба ісьці ў народ, дапамагаць грамадзянам адстойваць свае правы, а не крычаць па завугольлі.
Начальнікі ў нас цяпер такія, што гатовыя зьняць зь цябе апошнюю кашулю, распрануць нават голага. І ніякай свабоды мы не дачакаемся, пакуль ня будзем мець сапраўднага нацыянальнага лідэра, які ўзначаліць рух за рэальныя перамены”, —
— напісаў у сваім лісьце на “Свабоду” Павал Давыдзенка з пасёлку Парычы Сьветлагорскага раёну.
Недахопу ў палітычных дзеячах, якія гатовыя ўзяць на сябе такую адказнасьць, у Беларусі як быццам няма. Ня раз ужо абвяшчалася і стварэньне палітычных і грамадзкіх рухаў за перамены — з адпаведнымі гучнымі назвамі. Пытаньне ў тым, ці гатовая большасьць грамадзтва прызнаць каго-небудзь з гэтых палітыкаў за свайго лідэра, пайсьці за ім і ахвяраваць хоць чым-небудзь асабіста дзеля зьменаў у сваёй краіне. Да нядаўняга часу адказ на гэтае пытаньне быў відавочны — несуцяшальны для амбіцыяў тых апазыцыйных палітыкаў, што прэтэндавалі на ролю лідэра. Але новая эканамічная рэальнасьць, у якой апынулася з пачаткам году большасьць беларускага грамадзтва, стварае падставы для істотных зьменаў у настроях і памкненьнях беларусаў у блізкай будучыні.
Пра цяперашнія настроі ў грамадзтве — і ліст нашага слухача Янкі Голеўскага зь вёскі Мадзейкі Зэльвенскага раёну. Ён піша:
“Часта чую ад каго-небудзь са знаёмых: “Я не палітык, ад яе ўбаку. Мяне палітыка не чапае — і я яе не чапаю…” Але як можна заставацца ўбаку, калі наўкол такія падзеі? Растуць, як шалёныя, цэны; бушуе інфляцыя; зьнікаюць апазыцыйныя палітыкі; дзесьці людзей зьбіваюць дубінкамі толькі за тое, што захацелі выказаць сваю нязгоду з палітыкай улады…Не разумею, як можна заставацца ўбаку ад усяго гэтага. Няўжо чалавек створаны толькі дзеля таго, каб есьці і спаць?
Вельмі зьдзівілі тыя прадпрымальнікі, якія ў сьнежні адважыліся выйсьці на Бангалор, але пры гэтым адмежаваліся ад любых палітычных лёзунгаў. Маўляў, дазволь нам, улада, набіць кішэні — а болей мы нічога ня хочам.
І што ж урэшце яны атрымалі? Пайшлі за імі некалькі тысяч чалавек. Пастаялі, разышліся — амаль ніхто тую акцыю не заўважыў. Таму і вынік такі.
Гутару са сваімі зэльвенскімі прыватнымі гандлярамі — як яны думаюць выжываць у новых умовах. Кажуць: “Ня ведаем. Неяк будзе. Калі зусім ужо прыціснуць, пяройдзем на надомны гандаль — так бы мовіць, падпольны. Але гандляваць усё роўна будзем”. За ўсімі ня ўсочаць. Але хіба гэта выйсьце са становішча? Што цікава, пра тое, што трэба аб’ядноўвацца, каб зьмяніць уладу, яны не гавораць. Маўляў, мы — па-за палітыкай. А па сутнасьці, усё зводзіцца да таго, што цікавіць іх толькі ўласны страўнік”, —
— гэтак лічыць Янка Голеўскі зь вёскі Мадзейкі Зэльвенскага раёну.
У апошнія дні мінулага году ўлада ўсё ж пайшла на частковыя саступкі індывідуальным прадпрымальнікам: умовы працы для іх хоць і стануць больш жорсткімі, але да поўнага вынішчэньня гэтага віду бізнэсу ў блізкай будучыні, відавочна, не прывядуць. Ды толькі наўрад ці варта лічыць, што гэта адбылося пад уплывам той прадпрымальніцкай акцыі, што прайшла ў сярэдзіне сьнежня на плошчы Бангалор у Менску і, сапраўды, не адзначалася ні масавасьцю, ні шырокім розгаласам. Проста напрыканцы году ў прэзыдэнцкай адміністрацыі ўжо ведалі, які сюрпрыз падрыхтавалі для сваіх грамадзянаў на 2 студзеня. І, відаць, у такіх умовах не захацелі выкідаць на вуліцу яшчэ некалькі дзясяткаў тысяч новых беспрацоўных.
Аўтар наступнага ліста — наш даўні сябар Мікалай Рыбакоў з пасёлку Копысь Аршанскага раёну — таксама разважае пра наступствы эканамічнага крызісу. Ён піша:
“Чакаючы цягніка, падышоў я на вакзале ў Воршы да амонаўца. Папрасіў запаліць цыгарэту, а адным разам спытаў пра крызіс, пра заробкі. Ведаю, што абяцаныя падвышэньні зарплаты міліцыі і вайскоўцам адмянілі. І мой субяседнік быў гэтым вельмі раздражнёны. “Цяпер, кажа, буду лупіць палкай і берцамі напаўсілы. Як плацяць, так і буду служыць”.
А яшчэ нядаўна я размаўляў зь сябрам, які ехаў цягніком з Эўразьвязу ў Маскву. Дык ён кажа, што беспамылкова вызначае, дзе спыніўся вагон, па выглядзе чыгуначнага пэрона. Няма на плятформе ўзброеных вайскоўцаў і паліцэйскіх — гэта Эўразьвяз. Калі аж чорна ад мундзіраў амонаўцаў — гэта Беларусь. А калі зьявіліся міліцыянты з аўтаматамі АК-74 у руках — гэта ўжо Расея.
Ці патрэбна на такую маленькую краіну, як Беларусь, столькі АМОНу, міліцыі, вайскоўцаў, супрацоўнікаў КДБ, унутраных войскаў?
А навошта на кожным прадпрыемстве і ў калгасе намесьнік кіраўніка па ідэалёгіі? А як вырас чыноўніцкі апарат “вэртыкалі”! Ну не пацягне наш бюджэт столькі нахлебнікаў. Вось адкуль трэба пачынаць скарачэньні ды эканомію, а ўжо потым прасіць народ, каб зацягнуў тужэй паясы.
Гляджу на ўсё гэта і з сумам думаю пра тое, што ня будзе каму ў Беларусі аплочваць велізарныя пэнсіі ўсім гэтым вэртыкальным чыноўнікам, міліцыянтам, судзьдзям, дэпутатам… Хоць яны і цешаць сябе такімі пэрспэктывамі. Сёньня ж любы чыноўнік ведае: заняў ён гэтае крэсла — значыць, у будучыні пэнсія яго будзе ўдвая ці ўтрая вышэйшая, чым у простага рабочага і калгасьніка. Хоць, напэўна, нельга цешыць сябе такімі пэрспэктывамі. Бо сёньня адно жыцьцё — заўтра другое; сёньня адзін закон — а заўтра зусім іншы…”-
— напісаў у сваім лісьце на “Свабоду” Мікалай Рыбакоў з пасёлку Копысь Аршанскага раёну.
Сапраўды, спадар Рыбакоў, вечных прывілеяў не бывае. На высокія заробкі ды пэнсіі высокапастаўленым чыноўнікам і кіраўнікам сілавых ведамстваў грошай не хапае ўжо сёньня. Наступствам эканамічнага крызісу стане тое, што даходы дзяржаўнага бюджэту ў недалёкай пэрспэктыве скароцяцца яшчэ больш. Акрамя таго, насельніцтва Беларусі заўважна старэе, бо нараджальнасьць на працягу мінулых пятнаццаці гадоў была вельмі нізкай. І падвышэньне пэнсійнага ўзросту — вельмі верагодная недалёкая пэрспэктыва.
Але галоўнае: прывілеі ды высокія даходы залежаць ад устойлівасьці палітычнага рэжыму, якому гэтыя асобы служаць. А палітычная ўстойлівасьць і даўгавечнасьць улады ва ўмовах эканамічнага заняпаду — рэч няпэўная і праблематычная.
Наступны ліст мы атрымалі з Магілёва, ад Фёдара Барадзіна. Слухач таксама заклапочаны сёньняшнім эканамічным становішчам у Беларусі. Ён піша:
“Паслухаеш дзяржаўнае радыё — дык аж сьмешна робіцца. Аказваецца, у нас такое добрае, вясёлае, заможнае жыцьцё.. І ніякага крызісу. Толькі вось рэальнасьць чамусьці зусім іншая.
Працую я цесьляром у жыльлёва-камунальнай гаспадарцы. Атрымліваю за сваю работу ажно 580 тысяч рублёў. Жыць на гэтыя грошы вельмі і вельмі цяжка. Сёньня добра жыве той, хто не працуе, крадзе. Навокал бардак — куды ні пайдзі. А далей, думаю, будзе яшчэ горш.
Запрашаю карэспандэнта “Свабоды” наведаць вёскі Лукаць і Жакаўку Дрыбінскага раёну. Гэта — паміраючыя вёскі. У Жакаўцы жыве Васіль, якому 65 год і які дагэтуль жыве бяз пэнсіі!” —
— паведаміў у сваім лісьце на “Свабоду” Фёдар Барадзін з Магілёва.
Дзякуй вам, спадар Барадзін, за цікавы ліст, за падказку. Думаю, у недалёкай будучыні мы яе скарыстаем.
І яшчэ адзін ліст з нашай навагодняй пошты. Пра сваё невясёлае пэнсіянэрскае жыцьцё распавядае слухач “Свабоды” зь Менску Фёдар Грышан. Ён піша:
“І я, і жонка — людзі ўжо немаладога веку. Абаім — за семдзесят, абое — інваліды другой групы. Маем патрэбу ў дапамозе. Нядаўна нас напаткала вялікае гора — на будоўлі, на працоўным месцы загінуў сын. Яму было 45 год. Кажуць: няшчасны выпадак. На будоўлі парушаліся нормы бясьпекі працы. Быў суд, дырэктара і прараба пакаралі: далі па пяць год “хіміі”. Але нам ад гэтага не лягчэй: сына ня вернеш. А ён жа быў нам адзінай дапамогай і падтрымкай.
Дзяржстрах страхоўку не выплачвае. Кажуць: зьвяртайцеся ў суд, каб ён прызнаў, што сын быў вашым апекуном.
Цяпер — зіма, маразы. Нам цяжка хадзіць у краму: даводзіцца зьвяртацца па дапамогу да чужых людзей. Але здараецца, што і за грошы ніхто ня хоча прынесьці прадукты.
“Свабоду” слухаем кожны дзень. Гэта для нас — адзіная крыніца праўдзівай інфармацыі, глыток сьвежага паветра. Так хочацца, каб людзі скінулі з вачэй заслону хлусьні і падману, абудзіліся, паглядзелі наўкол цьвярозым позіркам. А дзеля гэтага “Свабода” вельмі патрэбная, бо ўлада ўсё ж баіцца праўды.
І я, і мая жонка Зінаіда Астапаўна шлем свае самыя сардэчныя віншаваньні з Новым годам і з Калядамі ўсім, хто робіць і хто слухае “Свабоду”. Вельмі спадзяемся, што 2009 год прынясе шматпакутнай Беларусі доўгачаканыя зьмены”, —
— напісаў у сваім лісьце Фёдар Грышан зь Менску.
Дзякуй, шаноўныя Фёдар Ігнатавіч і Зінаіда Астапаўна, за цёплыя словы, за віншаваньні. У гэтыя калядныя дні хочацца верыць у добрых людзей і добрыя ўчынкі. Няхай хопіць у вас душэўных сіл пераадолець цяжкія выпрабаваньні і захаваць веру і надзею. Са сьвятам усіх, хто чуе нас, хто дасылае лісты і тэлефануе на “Свабоду”. Пішыце. Чакаем новых допісаў.
Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by.
На тэму эканамічнага крызісу і яго наступстваў — многія лісты ў навагодняй пошце “Свабоды”. Пачну сёньняшнюю размову з аднаго з такіх допісаў. Ягоны аўтар, Павал Давыдзенка з пасёлку Парычы Сьветлагорскага раёну, піша:
Не магу спакойна глядзець у вокны, дзе засядаюць разумнікі з прэзыдэнцкай “вэртыкалі”. Мне падаецца, што з тых вокнаў тырчаць для простага народу адны кукішы…
“Пасьля ўсяго, што адбылося, не магу спакойна глядзець у вокны, дзе засядаюць разумнікі з прэзыдэнцкай “вэртыкалі”. Мне падаецца, што з тых вокнаў тырчаць для простага народу адны кукішы…
У нас у Беларусі, як у ніводнай іншай краіне, сілу набрала карупцыя, прадажнасьць чыноўніцкага апарату. А людзей ператварылі ў рабоў і парабкаў. Дамагчыся справядлівасьці — амаль немагчыма. На працягу апошніх 15 гадоў спрабую абараніць свае правы, вырашыць канфлікт — і паўсюль натыкаюся на сьцяну чыноўніцкай раўнадушнасьці. Усё безвынікова, атрымліваю на свой адрас суцэльныя адпіскі ды пагрозы.
Маю ўласны рэцэпт ад сёньняшняга крызісу. Лічу, неабходна неадкладна напалову скараціць увесь чыноўніцкі апарат, міліцыю, ахову Лукашэнкі. Зрабіць суды незалежнымі ад выканаўчай улады. Прыняць закон аб раўнапраўі чыноўніка і рабочага. Народ павінен кантраляваць усю ўладу — ад пассавету да прэзыдэнта. Яны ж самі кажуць, што ўлада — для народу.
А апазыцыі трэба ісьці ў народ, дапамагаць грамадзянам адстойваць свае правы, а не крычаць па завугольлі.
Начальнікі ў нас цяпер такія, што гатовыя зьняць зь цябе апошнюю кашулю, распрануць нават голага. І ніякай свабоды мы не дачакаемся, пакуль ня будзем мець сапраўднага нацыянальнага лідэра, які ўзначаліць рух за рэальныя перамены”, —
— напісаў у сваім лісьце на “Свабоду” Павал Давыдзенка з пасёлку Парычы Сьветлагорскага раёну.
Недахопу ў палітычных дзеячах, якія гатовыя ўзяць на сябе такую адказнасьць, у Беларусі як быццам няма. Ня раз ужо абвяшчалася і стварэньне палітычных і грамадзкіх рухаў за перамены — з адпаведнымі гучнымі назвамі. Пытаньне ў тым, ці гатовая большасьць грамадзтва прызнаць каго-небудзь з гэтых палітыкаў за свайго лідэра, пайсьці за ім і ахвяраваць хоць чым-небудзь асабіста дзеля зьменаў у сваёй краіне. Да нядаўняга часу адказ на гэтае пытаньне быў відавочны — несуцяшальны для амбіцыяў тых апазыцыйных палітыкаў, што прэтэндавалі на ролю лідэра. Але новая эканамічная рэальнасьць, у якой апынулася з пачаткам году большасьць беларускага грамадзтва, стварае падставы для істотных зьменаў у настроях і памкненьнях беларусаў у блізкай будучыні.
Пра цяперашнія настроі ў грамадзтве — і ліст нашага слухача Янкі Голеўскага зь вёскі Мадзейкі Зэльвенскага раёну. Ён піша:
“Часта чую ад каго-небудзь са знаёмых: “Я не палітык, ад яе ўбаку. Мяне палітыка не чапае — і я яе не чапаю…” Але як можна заставацца ўбаку, калі наўкол такія падзеі? Растуць, як шалёныя, цэны; бушуе інфляцыя; зьнікаюць апазыцыйныя палітыкі; дзесьці людзей зьбіваюць дубінкамі толькі за тое, што захацелі выказаць сваю нязгоду з палітыкай улады…Не разумею, як можна заставацца ўбаку ад усяго гэтага. Няўжо чалавек створаны толькі дзеля таго, каб есьці і спаць?
Вельмі зьдзівілі тыя прадпрымальнікі, якія ў сьнежні адважыліся выйсьці на Бангалор, але пры гэтым адмежаваліся ад любых палітычных лёзунгаў. Маўляў, дазволь нам, улада, набіць кішэні — а болей мы нічога ня хочам.
І што ж урэшце яны атрымалі? Пайшлі за імі некалькі тысяч чалавек. Пастаялі, разышліся — амаль ніхто тую акцыю не заўважыў. Таму і вынік такі.
Гутару са сваімі зэльвенскімі прыватнымі гандлярамі — як яны думаюць выжываць у новых умовах. Кажуць: “Ня ведаем. Неяк будзе. Калі зусім ужо прыціснуць, пяройдзем на надомны гандаль — так бы мовіць, падпольны. Але гандляваць усё роўна будзем”. За ўсімі ня ўсочаць. Але хіба гэта выйсьце са становішча? Што цікава, пра тое, што трэба аб’ядноўвацца, каб зьмяніць уладу, яны не гавораць. Маўляў, мы — па-за палітыкай. А па сутнасьці, усё зводзіцца да таго, што цікавіць іх толькі ўласны страўнік”, —
— гэтак лічыць Янка Голеўскі зь вёскі Мадзейкі Зэльвенскага раёну.
У апошнія дні мінулага году ўлада ўсё ж пайшла на частковыя саступкі індывідуальным прадпрымальнікам: умовы працы для іх хоць і стануць больш жорсткімі, але да поўнага вынішчэньня гэтага віду бізнэсу ў блізкай будучыні, відавочна, не прывядуць. Ды толькі наўрад ці варта лічыць, што гэта адбылося пад уплывам той прадпрымальніцкай акцыі, што прайшла ў сярэдзіне сьнежня на плошчы Бангалор у Менску і, сапраўды, не адзначалася ні масавасьцю, ні шырокім розгаласам. Проста напрыканцы году ў прэзыдэнцкай адміністрацыі ўжо ведалі, які сюрпрыз падрыхтавалі для сваіх грамадзянаў на 2 студзеня. І, відаць, у такіх умовах не захацелі выкідаць на вуліцу яшчэ некалькі дзясяткаў тысяч новых беспрацоўных.
Аўтар наступнага ліста — наш даўні сябар Мікалай Рыбакоў з пасёлку Копысь Аршанскага раёну — таксама разважае пра наступствы эканамічнага крызісу. Ён піша:
Цяпер, кажа, буду лупіць палкай і берцамі напаўсілы. Як плацяць, так і буду служыць