Спадар Драздоў адзначыў, што колькасьць жадаючых узяць крэдыты расьце. “Складаецца ўражаньне, што людзі не думаюць, што грошы прыйдзецца вяртаць. Але ж прыйдзецца”—канстатаваў прадстаўнік Нацбанку.
Прафэсар Багданкевіч гаворыць: "Банкі – гэта такі інстытут, галоўнае назначэньне якога як раз і ёсьць крэдытаваньне юрыдычных і фізычных асобаў. Ну, а тое, што перад тым, як узяць крэдыт, трэба абдумаць, як яго вяртаць, дык гэта было відавочна заўжды.
Я лічу, што людзям трэба браць крэдыты. Увесь сьвет жыве на крэдытах. Гэта выгодна і людзям, і банкам”.
Варта адзначыць, што на дадзены момант большасьць беларускіх банкаў спыніла выдачу крэдытаў насельніцтву.