Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паласе Газа забіта 310 чалавек


Трэці дзень ізраільская авіяцыя бамбіць Паласу Газа. Баевікі “Хамасу” адказваюць ракетнымі абстрэламі ізраільскіх гарадоў.


Паводле агенцтва Reuters, колькасьць забітых у Паласе Газа дасягнула 310 чалавек. Паводле ААН, сярод забітых – не меней за 50 цывільных. Удары нанесеныя болей чым па 200 аб’ектам. Ізраільскія сілы ў выніку трох дзён бамбаваньня зьнішчылі больш за 40 тунэляў, вырытых для дастаўкі зброі з Эгіпту, і бункеры, якія выкарыстоўваліся для абстрэлу баевікамі Хамасу ізраільскай тэрыторыі.


Разбураны Ісламскі ўнівэрсытэт у Газе

Радыкальны рух “Хамас” паведаміў пра сьмерць сваіх 180 актывістаў. Паранена больш за тысячу чалавек, сярод якіх большасьць складаюць ваяўнікі, паліцэйскія, чыноўнікі і актывісты “Хамасу”.


Тым часам “Хамас” працягвае ракетныя абстрэлы ізраільскай тэрыторыі. Сёньня на горад Ашкелон ўпала ракета з Газы, забіты адзін чалавек.

Палесытнскі баявік трэніруецца з самаробнымі ракетамі


Ізраіль ужо разьмясьціў каля межаў Газы свае танкі. Рыхтуючыся да магчымай наземнай апэрацыі ў Паласе Газа, урад Ізраілю таксама ўхваліў прызыў 6000 рэзэрвістаў. У Паласу Газа ідуць калёны машын з гуманітарнай дапамогай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG