Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў указ аб падатках прадпрымальнікаў


Акцыя прадпрымальнікаў у Менску. 15 сьнежня
Акцыя прадпрымальнікаў у Менску. 15 сьнежня

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 703, які ў цэлым захоўвае існуючы парадак выплаты адзінага падатку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

На працягу сьнежня індывідуальныя прадпрымальнікі Беларусі правялі страйкі і маршы пратэсту, патрабуючы захаваць парадак падаткаабкладаньня тавараў, якія ўвозяцца імі з Расеі.

Рашэньне ў цэлым захаваць цяперашні прынцып падаткаабкладаньня прадпрымальнікаў было прынятае з вынікаў аўторкавай нарады з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

Згодна з падпісаным указам, каэфіцыент 1,5, які цяпер выкарыстоўваецца да замежных тавараў, што ўвозяцца з Расеі ва ўмовах адсутнасьці мытнага афармленьня, з новага году будзе павялічаны да 2.

Апроч гэтага, прынята рашэньне аб падвышэньні ставак адзінага падатку. Гэта закране толькі верхнія значэньні ставак, ніжнія значэньні застаюцца на ранейшым роўні.

Новы ўказ узмацняе адказнасьць індывідуальных прадпрымальнікаў-платнікаў адзінага падатку за ажыцьцяўленьне дзейнасьці без атрыманьня спэцыяльных дазволаў або за нясплату гэтага падатку і (або) падатку на дададзеную вартасьць у фіксаванай суме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG