Віктар Ганчарэнка нарадзіўся ў Хойніках на Гомельшчыне. Ён былы футбаліст, Выступаў як абаронца каманды Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзэрву, а потым клюбу БАТЭ (Барысаў, 1998-2002). Двухразовы чэмпіён Беларусі (1999, 2002), двухразовы срэбны (1998, 2000) і бронзавы (2001) прызэр чэмпіянатаў Беларусі. Гульнявую кар'еру скончыў з-за сур'ёзнай траўмы. У 2004 скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію фізычнай культуры, спэцыяльнасць — трэнэр па футболе. З 13 лістапада 2007 — галоўны трэнэр ФК БАТЭ. У 31 год ён стаў наймаладзейшым трэнэрам у гісторыі групавых турніраў футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Аляксей Знаткевіч: Як вы лічыце, БАТЭ сёлета скокнула вышэй за галаву, ці ўсё ж магчымы быў нават большы посьпех – працяг выступленьня прынамсі ў Кубку УЕФА?
Віктар Ганчарэнка: Мы прыбаўлялі па ходзе турніру, а скокнулі вышэй за галаву, ці не дацягнулі да свайго ўзроўню, цяжка судзіць. Мы проста прыбавілі цягам турніру вельмі здорава.
Знаткевіч: Што цяпер? Ці не раскупяць каманду клюбы з багацейшых чэмпіянатаў?
Ганчарэнка: Думаю, што не, хаця, напэўна, нехта прыйдзе, нехта сыйдзе, як пасьля любога сэзону.
Знаткевіч: То бок, вы разьлічваеце захаваць каманду і на наступны сэзон. Якія ставіце задачы ў той жа Лізе чэмпіёнаў?
Ганчарэнка: Пакуль рана пра задачы гаварыць. Усё ж трэба прайсьці пэўны пэрыяд, той жа склад каманды сфармаваць, потым будзем бачыць, якія задачы ў нас будуць.
Знаткевіч: А самі вы плянуеце кагосьці набыць, скарыстаўшы тыя ж грошы ад выступленьня ў Лізе чэмпіёнаў?
Ганчарэнка: Усё можа быць. Мы адсочваем пэўных людзей. Як толькі зьяўляецца магчымасьць, мы адпаведна іх набываем. Але пакуль цяжка нешта сказаць.
Знаткевіч: А вам асабіста ці былі ўжо прапановы перайсьці на працу ў іншы клюб?
Ганчарэнка: Не.
Знаткевіч: А калі такія прапановы зьявяцца, вы будзеце іх разглядаць ці ў вас цьвёрды намер застацца ў БАТЭ?
Ганчарэнка: Застаюся ў БАТЭ.
Знаткевіч: Зборную Беларусі калі-небудзь не хацелі б патрэніраваць?
Ганчарэнка: Такое пытаньне мне практычна ўсе задаюць. Насамрэч праца трэнэра вельмі цяжкая, яна патрабуе поўнай самааддачы. Я з павагай стаўлюся да Бернда Штанге, і да любога трэнэра, які б прыйшоў, і імкнуся таму ж Штанге дапамагчы, таму што мы робім адну справу. Што тычыцца будучыні, то цяжка загадваць. Хаця хачу сказаць, што гэта нармальнае жаданьне, калі працаваць на клюбным узроўні і потым пераходзіць на ўзровень зборнай.
Знаткевіч: Спадар Ганчарэнка – калі сёлета БАТЭ патрапіла ў групавую фазу Лігі чэмпіёнаў, фактычна ўсе беларускія заўзятары падтрымлівалі каманду, незалежна ад таго, хто за каго быў у чэмпіянаце Беларусі. У вас не было адчуваньня, што вы трэніруеце фактычна зборную Беларусі, агульнанацыянальную каманду?
Ганчарэнка: Не магу сказаць, што зборную, але тую каманду, за якую перажывае ўся Беларусь, так. Мы ведалі, што з усіх абласьцей прыяжджаюць і ўсе фанаты іншых камандаў дружна заўзелі за нас на гэтым турніры.
Знаткевіч: Вы ведаеце гісторыю, калі газэта "Спортивная панорама" перафарбавала ў "фоташопе" жоўта-блакітныя сьцягі БАТЭ на дзяржаўныя чырвона-зялёныя? Якая была вашая рэакцыя? Што вы на гэты конт думаеце?
Ганчарэнка: У мяне ніякай рэакцыі не было. Я ня ведаю, чаму гэта рабілі, і мне цяжка судзіць.
Знаткевіч: А ў камандзе як гэта ўспрынялі?
Ганчарэнка: Каманда ўспрыняла гэта з гумарам. Ніякіх размоваў дадатковых на гэтую тэму не было.
Знаткевіч: Быў адзін з камэнтароў з прычыны гэтага выпадку, што калі гэтыя здымкі паставіць у чорна-белым варыянце, то жоўта-блакітныя сьцягі БАТЭ выглядалі б, як нацыянальныя бел-чырвона-белыя. Як вы ўспрымаеце, калі на вашыя матчы прыходзяць людзі з нацыянальнай сымболікай?
Ганчарэнка: Па вялікім рахунку, нам усё роўна, зь якімі сьцягамі прыходзяць, але заўсёды прыемна, калі шмат людзей прыходзяць падтрымліваць. Мне няважна, якія сьцягі, важна, каб народ у адзіным парыве заўзеў, і калі ёсьць сьцягі, транспаранты, то гэта натхняе нашых хлопцаў.
Знаткевіч: А наколькі моцныя ў БАТЭ сувязі з Барысавым, з прадпрыемствам, якое зьяўляецца назвай каманды?
Ганчарэнка: Даволі плённая адносіны ў нас з горадам, і з кіраўніцтвам заводу БАТЭ. Анатоль Анатольевіч [Капскі] і старшыня праўленьня, і генэральны дырэктар акцыянэрнага таварыства БАТЭ . Розная дапамога аказваецца клюбу і горадам, і заводам БАТЭ.
Знаткевіч: На сайце “Свабоды” праводзіцца апытаньне: "Чалавек -- навіна году для Беларусі?", і Вы сярод там сярод лідэраў. Вы адчуваеце, што сталі такой раскручанай, папулярнай асобай у Беларусі?
Ганчарэнка: Увага павялічылася. Больш стала інтэрвію, людзі пазнаюць у горадзе. Адчуваецца ажыятаж такі. Хаця не магу сказаць, што мяне накрыла гэтая хваля. Прыемна, з аднаго боку, зь іншага боку, стамляесься ад гэтага часам.
Знаткевіч: А для Вас хто быў чалавекам гэтага году ў Беларусі і ў сьвеце?
Ганчарэнка: Мне цяжка судзіць, паколькі я, можа, нейкія падзеі прапускаў, таму мне цяжка на такое пытаньне адказаць.
Знаткевіч: А вы за палітычнымі падзеямі ў Беларусі і сьвеце сочыце?
Ганчарэнка: Абсалютна не, я апалітычны чалавек.
Знаткевіч: У дзяцінстве, ці былі ў вас нейкія куміры сярод беларускіх спартоўцаў і нейкія аўтарытэты сярод вядомых асобаў Беларусі?
Ганчарэнка: У сьвеце спорту, у сьвеце футболу ў мяне ніякіх куміраў не было, адпаведна і ў іншых сфэрах таксама.
Знаткевіч: Эканамічны крызіс – ён неяк закрануў БАТЭ і вас асабіста?
Ганчарэнка: Пакуль не.
Знаткевіч: А нейкія трывожныя чаканьні ёсьць?
Ганчарэнка: Так, як і ва ўсіх, хто працуе. Пакуль усё на ўзроўні нейкіх чутак, і ня хочацца гэта ўсё праходзіць.
Знаткевіч: На вашую думку, ці можна ў цяперашніх умовах падняць узровень беларускага футбольнага чэмпіянату ці ўсё ўпіраецца ў грошы?
Ганчарэнка: Няслушна было б казаць: "Дайце нам больш грошай, і наш чэмпіянат стане лепшым". Лічу, што мы на правільным шляху знаходзімся , і ўзровень разьвіцьця дзіцячага футболу, і нацыянальнай зборнай -- ў слушным кірунку, і выхад моладзевай зборнай на чэмпіянат Эўропы. Мы на правільным шляху, і пра грошы гаварыць не выпадае.
Знаткевіч: Крыху іншае грашовае пытаньне: неўзабаве сьвяты -- колькі грошай вы сёлета патраціце на сьвяточны стол і падарункі?
Ганчарэнка: Каб усім падарункі купіць і на добры стол -- цяжка гаварыць пра нейкія сумы. Можа, мы ў сілу сямейных традыцый спакойна да сьвятаў ставімся, падарункі больш дорым спантанна, чым на сьвяты.
Знаткевіч: Ці маеце нейкае жыцьцёвае крэда – нейкі прынцып, які вам дапамагае ў жыцьці?
Ганчарэнка: Так, канечне. Жыві і дай жыць іншым. Зрабі заўтра больш, чым сёньня.
Знаткевіч: Чаго б вы пажадалі слухачам Свабоды?
Ганчарэнка: Каб усе былі здаровыя, каб лепшыя моманты гэтага году перайшлі ў наступны, каб былі ўтульнасьць, цяпло ў нашых дамах і былі ўсьмешкі ў нас на тварах.
Аляксей Знаткевіч: Як вы лічыце, БАТЭ сёлета скокнула вышэй за галаву, ці ўсё ж магчымы быў нават большы посьпех – працяг выступленьня прынамсі ў Кубку УЕФА?
Віктар Ганчарэнка: Мы прыбаўлялі па ходзе турніру, а скокнулі вышэй за галаву, ці не дацягнулі да свайго ўзроўню, цяжка судзіць. Мы проста прыбавілі цягам турніру вельмі здорава.
Знаткевіч: Што цяпер? Ці не раскупяць каманду клюбы з багацейшых чэмпіянатаў?
Ганчарэнка: Думаю, што не, хаця, напэўна, нехта прыйдзе, нехта сыйдзе, як пасьля любога сэзону.
Застаюся ў БАТЭ.
Ганчарэнка: Пакуль рана пра задачы гаварыць. Усё ж трэба прайсьці пэўны пэрыяд, той жа склад каманды сфармаваць, потым будзем бачыць, якія задачы ў нас будуць.
Знаткевіч: А самі вы плянуеце кагосьці набыць, скарыстаўшы тыя ж грошы ад выступленьня ў Лізе чэмпіёнаў?
Ганчарэнка: Усё можа быць. Мы адсочваем пэўных людзей. Як толькі зьяўляецца магчымасьць, мы адпаведна іх набываем. Але пакуль цяжка нешта сказаць.
Знаткевіч: А вам асабіста ці былі ўжо прапановы перайсьці на працу ў іншы клюб?
Ганчарэнка: Не.
Знаткевіч: А калі такія прапановы зьявяцца, вы будзеце іх разглядаць ці ў вас цьвёрды намер застацца ў БАТЭ?
Ганчарэнка: Застаюся ў БАТЭ.
Знаткевіч: Зборную Беларусі калі-небудзь не хацелі б патрэніраваць?
Ганчарэнка: Такое пытаньне мне практычна ўсе задаюць. Насамрэч праца трэнэра вельмі цяжкая, яна патрабуе поўнай самааддачы. Я з павагай стаўлюся да Бернда Штанге, і да любога трэнэра, які б прыйшоў, і імкнуся таму ж Штанге дапамагчы, таму што мы робім адну справу. Што тычыцца будучыні, то цяжка загадваць. Хаця хачу сказаць, што гэта нармальнае жаданьне, калі працаваць на клюбным узроўні і потым пераходзіць на ўзровень зборнай.
Знаткевіч: Спадар Ганчарэнка – калі сёлета БАТЭ патрапіла ў групавую фазу Лігі чэмпіёнаў, фактычна ўсе беларускія заўзятары падтрымлівалі каманду, незалежна ад таго, хто за каго быў у чэмпіянаце Беларусі. У вас не было адчуваньня, што вы трэніруеце фактычна зборную Беларусі, агульнанацыянальную каманду?
Ганчарэнка: Не магу сказаць, што зборную, але тую каманду, за якую перажывае ўся Беларусь, так. Мы ведалі, што з усіх абласьцей прыяжджаюць і ўсе фанаты іншых камандаў дружна заўзелі за нас на гэтым турніры.
Знаткевіч: Вы ведаеце гісторыю, калі газэта "Спортивная панорама" перафарбавала ў "фоташопе" жоўта-блакітныя сьцягі БАТЭ на дзяржаўныя чырвона-зялёныя? Якая была вашая рэакцыя? Што вы на гэты конт думаеце?
Ганчарэнка: У мяне ніякай рэакцыі не было. Я ня ведаю, чаму гэта рабілі, і мне цяжка судзіць.
Знаткевіч: А ў камандзе як гэта ўспрынялі?
Ганчарэнка: Каманда ўспрыняла гэта з гумарам. Ніякіх размоваў дадатковых на гэтую тэму не было.
Знаткевіч: Быў адзін з камэнтароў з прычыны гэтага выпадку, што калі гэтыя здымкі паставіць у чорна-белым варыянце, то жоўта-блакітныя сьцягі БАТЭ выглядалі б, як нацыянальныя бел-чырвона-белыя. Як вы ўспрымаеце, калі на вашыя матчы прыходзяць людзі з нацыянальнай сымболікай?
Ганчарэнка: Па вялікім рахунку, нам усё роўна, зь якімі сьцягамі прыходзяць, але заўсёды прыемна, калі шмат людзей прыходзяць падтрымліваць. Мне няважна, якія сьцягі, важна, каб народ у адзіным парыве заўзеў, і калі ёсьць сьцягі, транспаранты, то гэта натхняе нашых хлопцаў.
Знаткевіч: А наколькі моцныя ў БАТЭ сувязі з Барысавым, з прадпрыемствам, якое зьяўляецца назвай каманды?
Ганчарэнка: Даволі плённая адносіны ў нас з горадам, і з кіраўніцтвам заводу БАТЭ. Анатоль Анатольевіч [Капскі] і старшыня праўленьня, і генэральны дырэктар акцыянэрнага таварыства БАТЭ . Розная дапамога аказваецца клюбу і горадам, і заводам БАТЭ.
Знаткевіч: На сайце “Свабоды” праводзіцца апытаньне: "Чалавек -- навіна году для Беларусі?", і Вы сярод там сярод лідэраў. Вы адчуваеце, што сталі такой раскручанай, папулярнай асобай у Беларусі?
Ганчарэнка: Увага павялічылася. Больш стала інтэрвію, людзі пазнаюць у горадзе. Адчуваецца ажыятаж такі. Хаця не магу сказаць, што мяне накрыла гэтая хваля. Прыемна, з аднаго боку, зь іншага боку, стамляесься ад гэтага часам.
Знаткевіч: А для Вас хто быў чалавекам гэтага году ў Беларусі і ў сьвеце?
Ганчарэнка: Мне цяжка судзіць, паколькі я, можа, нейкія падзеі прапускаў, таму мне цяжка на такое пытаньне адказаць.
Знаткевіч: А вы за палітычнымі падзеямі ў Беларусі і сьвеце сочыце?
Ганчарэнка: Абсалютна не, я апалітычны чалавек.
Жыві і дай жыць іншым. Зрабі заўтра больш, чым сёньня.