Абяцаньне Аляксандра Лукашэнкі лібэралізаваць ня толькі эканоміку зьбіраецца выкарыстаць Партыя БНФ. Яшчэ да сёньня ў Горадні і Магілёве рэгіянальныя арганізацыі Партыі БНФ ня маюць рэгістрацыі. Акрамя таго, шмат якія першасныя суполкі зачыненыя.
Старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шыманскі паведаміў сёньня “Свабодзе”, што актывісты не прамінуць выкарыстаць Лукашэнкава абяцаньне:
“У рэчышчы апошніх падзеяў, якія тычацца рэгістрацыі ў шэрагу грамадзкіх арганізацый і суполак палітычных партыяў, Берасьцейская абласная арганізацыя Партыі БНФ таксама мае намер ініцыяваць рэгістрацыю шэрагу сваіх структураў, якія раней былі раней пазбаўленыя рэгістрацыі. У першую чаргу — Кобрынскай і Пінскай раённых арганізацый”.
Суразмоўца таксама тлумачыць сваё разуменьне заяваў Лукашэнкі наконт лібэралізацыі:
“Гэта такая лібэралізацыя, якая не пагражае яго абсалютнай уладзе ў краіне. Таму ўсё, што паспрыяе прыцягненьню рэсурсаў з Захаду, ён будзе рабіць да той мяжы, якая не пагражае яго аўтарытарнай уладзе”.
Лідэр магілёўскіх партыйцаў БНФ Рыгор Кастусёў: “Мы ж маем у Магілёве офіс грамадзкага аб’яднаньня БНФ „Адраджэньне“. І раней нас спрабавалі зь яго выселіць. Цяпер хачу паведаміць пра добрае. Чыноўнікі даслалі пісьмовыя ўмовы да дамовы 2005 году і прапанавалі іх падпісаць. Такім чынам, зьявілася надзея, што ўжо з гэтага памяшканьня нас высяляць ня будуць. Усё-ткі не дарэмна мы змагаліся за гэтае памяшканьне два апошнія гады”.
Рыгор Кастусёў таксама паведамляе, што цяпер аднаўляюцца спробы зарэгістраваць Магілёўскую абласную арганізацыю Партыі БНФ. А наконт выказваньняў Лукашэнкі кажа наступнае:
“Калі б нехта пачуў яго ў першы раз, то мог бы падумаць, што выступ правільны і нават разумны. Я з гэтымі выказваньнямі таксама пагадзіўся б, калі б яны прагучалі ў 1994 годзе. А калі такая прамова гучыць пасьля 14 год прэзыдэнцтва, то яна ўспрымаецца з гумарам непаразуменьня, бо менавіта Лукашэнка завёў краіну ў тупік”.
“Пакуль ёсьць адліга, будзем спрабаваць адрадзіць юрыдычны статус нашых арганізацыйных структураў. Але хачу заявіць, што наяўнасьць структураў яшчэ ня сьведчыць пра лібэралізацыю. Вось калі ўсе палітычныя партыі змогуць карыстацца дзяржаўнымі СМІ, калі палітычныя партыі змогуць адкрыта праводзіць свае сустрэчы і зьезды, у спакойных умовах кантактаваць з грамадзтвам, то толькі тады можна пра нешта казаць.
Пакуль жа мы бачым нейкія спробы паказаць псэўдалібэралізацыю праз адміністратыўны мэханізм“.

Камэнтуе сытуацыю намесьнік старшыні Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч: