Яны раздавалі ў студэнцкім гарадку БДУ ўлёткі з партрэтамі зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага.
Затрыманых адвезьлі ў міліцыю. Артур Фінькевіч, Алег Кароль, Алесь Сьцепаненка, Валеры Саковіч і Сяргей Кастыленка знаходзяцца ў міліцыі Маскоўскага раёну. Пазьней, не складаючы пратаколаў, іх адпусьцілі.
Дзень Салідарнасьці сёньня адзначаюць актывісты ўсіх моладзевых арганізацый.
Падрабязнасьці неўзабаве на нашым сайце.