У прэсавай службе расейскага канцэрну “Газпром” адмовіліся камэнтаваць інфармацыю пра цэны газу для Беларусі на 2009 год. Супрацоўніца прэсавай службы на званок “Свабоды” адказала так:
“Пакуль Сяргей Купрыянаў (а ён у нас адзіны афіцыйны прадстаўнік) ніяк не камэнтуе гэтую сытуацыю. Менавіта так мне даручылі адказваць на звароты журналістаў”.
У Менску таксама адзначаюць, што расейскі бок “пакуль маўчыць”. Такі адказ даў на пытаньне пра пазыцыю Масквы тры дні таму намесьнік міністра эканомікі Беларусі Ўладзімер Адашкевіч. Ён спадзяецца, што купляць расейскі газ удасца не даражэй як па 160 даляраў за тысячу кубоў:
“Для нас вельмі важна, наколькі мы дамовімся з расейцамі пра цэны на газ. Мы разьлічваем, што цана газу павінна складаць ня больш як 160 даляраў за адну тысячу кубамэтраў. Але мы разьлічваем і на 140 даляраў таксама”.
Спэцыяліст у галіне энэрганосьбітаў Валянцін Мацкевіч найперш зьвяртае ўвагу на прынцыповую зьмену таго, як фармуецца цана газу:
“Раней была такая практыка, што цана на газ залежала ад кошту нафты. І залежнасьць была непасрэдная. Але сёньня, як я разумею, “Газпром” нейкім чынам адышоў ад гэтай залежнасьці. І цяпер кошт газу для Беларусі залежыць ужо ад сярэднеэўрапейскіх цэнаў”.
Спадар Мацкевіч канстатуе, што “Газпром” цяпер шукае ўсялякія магчымасьці пазьбегчы вялікіх стратаў у наступным годзе. А яны, паводле прагнозу расейскіх аналітыкаў, могуць скласьці да 20 мільярдаў даляраў. І таму, лічыць беларускі экспэрт, “Газпром” будзе шукаць любую магчымасьць павялічваць цэны. А для беларускай эканомікі гэта вельмі небясьпечна, канстатуе Валянцін Мацкевіч:
“Яна проста да гэтага не падрыхтаваная, хаця часу было дастаткова. Але ў кіраўніцтва ёсьць адно жаданьне — адпускаць цэны так павольна, каб гэта было не заўважана насельніцтвам. Гэта жаданьне падабацца людзям, вядома, зразумелае. Прыемна казаць, якія мы добрыя, якая ў нас выдатная новая эканоміка, якія новыя эканамічныя законы мы вынайшлі, хаця насамрэч іх не існуе.
Краіна чапляецца за невысокія цэны, трымае датацыйнасьць эканомікі. А ўсё гэта вядзе да велізарнай залежнасьці ад усходняга суседа, якая застаецца надоўга-надоўга наперад”.
Сёлета ў першым квартале газ для Беларусі каштаваў 119 даляраў за тысячу кубамэтраў, а пачынаючы ад 1-га красавіка — 128 даляраў.