Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня Пётра Садоўскі хутка адзначыць 70-годзьдзе. Будучы германіст і першы амбасадар незалежнай Беларусі сем гадоў прабыў у сьценах Менскай сувораўскай вучэльні, “дзе сфармаваліся ўсе вартасьці й комплексы інтэлектуала і рамантыка (цытата зь ягонай кніжкі, выдадзенай у сэрыі „Бібліятэка Свабоды. ХХI стагодзьдзе“). Няўдалыя спробы стаць вайсковым мэдыкам, фінансістам, філёзафам прывялі да посьпехаў у германістыцы і славянскай філялёгіі”. Спадар Садоўскі вядомы сёньня як кандыдат навук, дэпутат нацыянальнага парлямэнту, дыплямат, аўтар шматлікіх публікацыяў… У пятніцу ён прэзэнтуе аўтабіяграфічныя арабескі “Мой шыбалет”, якія гучалі на хвалях Радыё Свабода і выдадзеныя зь яго дапамогай.
Сёньня Пётра Садоўскі разважае над праблемай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў.
— Праца амбасады па першым часе значна аблегчылася, дзякуючы маім ужо раней усталяваным знаёмствам зь нямецкім бокам, калі я быў старшынёй Камісіі па замежных справах у ВС. Прыехаўшы ў тагачасную сталіцу Бон, дзе разьмяшчаўся тады і бундэстаг, і ўрад, і ведамства канцлера, я меў ужо, як кажуць немцы, ў кожным “будынку” знаёмых людзей, і акрамя гэтага шматлікія адрасы і візытоўкі прадстаўнікоў нямецкага бізнэсу.
Выгадна здабытая рэзыдэнцыя пад пасольства і купленыя “па сяброўскай цане” (афіцыйная бізнэсовая фармулёўка) два аўтамабілі сярэдняй і адзін вышэйшай клясы гавораць самі за сябе. Праўда, усё гэта я зрабіў без кансультацыяў з МЗС, за што атрымаў афіцыйны прачуханец, хаця й зэканоміў роднай дзяржаве каля 100.000 марак з улікам таго, што тры першыя месяцы езьдзіў бясплатна на экспэрымэнтальнай “Аўдзі” з 6-цыліндравым V-фармавым рухавіком, якая была па клясе ня горшая, чым “Мэрсэдэс” расейскага амбасадара. Такую сяброўскую, часткова і рэклямную, паслугу амбасадзе зрабіла фірма “Фольксвагэн/Аўдзі” пры падтрымцы шэфа праектаў перспэктыўных мадэляў сп.Гёдэвера, які напачатку 1990-х двойчы наведваў Беларусь. Пазнаёміў мяне зь ім Яўген Будзінас, які выношваў ідэю мабілізаваць урад і арганізаваць у Беларусі зборку танных “фольксвагенаў”. Зараз сп.Гёдэвер на пэнсіі і зьяўляецца фінансавым дырэктарам фонду Міхаіла Гарбачова “Зялёны крыж”.
У сувязі з тым люксавым аўтамабілем ўзгадваецца адна цікавая, амаль дэтэктыўная гісторыя. Ня маючы пакуль свайго гаража, мы ставілі гэтую бліскучую ляльку за пэўную плату ў расейскі аўтамабільны ангар, але паводле правілаў бясьпекі кожная новая машына павінна была быць дагледжанай супрацоўнікамі спэцслужбы амбасады: ці няма там якой электроннай апаратуры для збору інфармацыі?
І вось у прызначаны час іду я разам з нашым вадзіцелем на сустрэчу з афіцэрам бясьпекі расейскай амбасады. Па тэлефоне сакратарка не назвала мне прозьвішча афіцэра, а толькі месца на тэрыторыі амбасады (каля службовага ўваходу ў гараж), дзе ён мяне будзе чакаць. Набліжаюся да прызначанага месца і вачам сваім ня веру: стаіць каля ўваходу… Фёдар Клімчук, навуковы супрацоўнік сэктару дыялекталёгіі Інстытуту мовазнаўства АН БССР! Праўда, як бы ніжэй ростам і — што зразумела для замежнага “прыкіду” — вельмі ахайна апрануты.
Набліжаюся бліжэй і заўважаю, што гэта — як бы і ня Фёдар, бо мае менш сівізны ў валасах, але ўжо не магу выйсьці з “акропнага” стану і неяк ненатуральна тэатральна вітаюся: “Дзень добры, таварыш Клімчук!”. Мой візаві таксама ніякавее і пытаецца, адкуль я яго ведаю. Я зноў пачынаю думаць, што гэта Фёдар, бо зь ягоных вуснаў ліюцца палеска-драгічынскія фанэмы (у фанэмах я спрактыкаваны ня горш за прафэсара Хігінса), хаця ён гаворыць па-расейску. Нарэшце высьвятляецца, што перада мной — родны брат Фёдара Клімчука, зь якім я працаваў разам у Інстытуце мовазнаўства, толькі маладзейшы за свайго брата на паўтара году. Партрэтнае падабенства — ашаламляльнае.
Такі цесны сьвет, і так часта беларусы становяцца захавальнікамі расейскай дзяржаўнасьці! Аднак гэты факт, што запаў у маю падсьвядомасьць з пэўнымі гістарычнымі рэмінісцэнцыямі, не перашкодзіў у нашых далейшых прыязных адносінах з шэфам бясьпекі расейскай амбасады ў Боне, народжаным у Драгічынскім раёне Беларусі. Калі мы ўжо мелі амбасаду і нават лазьню, я запрашаў яго некалькі разоў на зямляцкія пасядзёнкі. На жаль, гэты сьціплы беларус, які служыў расейскай дзяржаве, празь некалькі гадоў памёр ад раку страўніка.
Які цесны сьвет, але найчасьцей беларусы становяцца захавальнікамі менавіта беларускай дзяржаўнасьці.
Мы запозьненая нацыя на скрыжаваньні народаў, культур… З аднаго боку, калі стаць на пазыцыі эўрапейскія, на пазыцыі глябалізацыі, калі, як мае любімыя немцы, гаварыць толькі пра канстытуцыйны патрыятызм, а патрыятызм у зьвязку з размовай пра радзіму як бы цяпер ужо і нямодны, непаліткарэктны нават…
Але мне здаецца, што ў гэтым сэнсе, можа, нам і зарана выходзіць на эўрапейскі ўзровень.
Усё ж такі, каб мы самарэалізаваліся, нам найперш трэба асэнсаваць сваю нацыянальную ідэнтычнасьць.

Мы запозьненая нацыя на скрыжаваньні народаў, культур…