Нягледзячы на тое, што публічнае выкарыстаньне бел-чырвона-белага сьцяга сёньня лічыцца забароненым, з пазнавальнай сымболікай віцебскія мінакі сустракаюцца амаль штодня. Пад бел-чырвона-белым парасонам мясцовы апазыцыянэр Барыс Хамайда распаўсюджвае незалежную прэсу каля так званага “сіняга дому” — дому № 28 па вуліцы Леніна.
Спадар Хамайда гаворыць, што ў яго асаблівае стаўленьне да гэтых колераў і да нацыянальнага сьцяга.
— Мне падабаецца гэты сьцяг. У маім уяўленьні гэта і ёсьць Беларусь. Калі гэты сьцяг уздымаецца, у маім уяўленьні зьяўляюцца постаці Кастуся Каліноўскага, Тадэвуша Касьцюшкі… І я лічу, што ў нашай краіне зьмены могуць адбыцца толькі пад гэтым бел-чырвона-белым нацыянальным беларускім сьцягам! І невыпадкова, я лічу, на Віцебшчыне зьявіўся легендарны Мірон. Пасьля рэферэндуму 1995 году, калі нацыянальная сымболіка была забаронена, менавіта гэты чалавек пачаў усталёўваць бел-чырвона-белыя сьцягі на недасяжных кропках. Тады гэта было цяжка, не было тканіны, даводзілася нават выкарыстоўваць прасьціны, фарбаваць іх, каб зрабіць бел-чырвона-белы сьцяг, — згадвае Барыс Хамайда.
За больш як 13 год дзейнасьці легендарнага Мірона ў Віцебску было вывешана некалькі соцень сьцягоў самага рознага памеру і якасьці — ад невялікіх да велізарных, даўжынёй аж да 5 мэтраў. І за гэта час бадай што кожны жыхар гораду хаця б аднойчы бачыў, як бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны кімсьці вельмі сьмелым і спрактыкаваным, лунае дзе-небудзь над дахам, або на электрычных дратах.
(Спадар): Вельмі прыемна бачыць бел-чырвона-белы сьцяг, калі ён зьяўляецца ў горадзе. Бо гэта напамін аб вытоках нашай нацыі.
(Спадар): Гэта сьцяг гістарычны. Таму ягонае зьяўленьне на дахах, на вежах, на будынках не супярэчыць нічыім поглядам. А тое, што ён зьяўляецца супраць волі ўладаў… дык улада ніколі не пагаджалася з тым, што асоба мае права на ўласную думку і выказвае яе так, як яна хоча выказаць. Мірон гэта робіць, вывешваючы сьцягі. Няхай і далей гэта робіць! Мне гэты сьцяг нічым ня кепскі, наадварот!
(Спадарыня): Мірон сьмелы, моцны, і ўсё тое, што ён робіць, мне падабаецца. Я нават хацела б яму дапамагаць па меры магчымасьці…
(Спадар:) — Гэта гістарычны сьцяг, а Беларусь — гэта ня нейкі там прыдатак Расеі. Мы нацыя, у нас багатая гісторыя, і бел-чырвона-белы сьцяг — пра гэта невялікі напамінак, хаця б для некаторых.
Віцебскія мінакі распавядалі пра сваё стаўленьне да дзейнасьці Мірона.
Але, можа, мала хто ведае й памятае, што самы першы бел-чырвона-белы сьцяг быў вывешаны ў Віцебску задоўга да таго, як ён быў прызнаны дзяржаўным сымбалем. Пасьля паразы ўдзельнікаў жнівеньскага путчу 1991-га году яго пашыла Алена Залеская. І некалькі гадзін ён лунаў над горадам.
— Гэты сьцяг быў мэтраў пяць даўжынёй, і разьвіваўся на Ратушы. Гэта было так прыгожа, проста не адарваць вачэй! Гэта быў самы першы бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны ў Віцебску. Гэта быў знак свабоды — гэты сьцяг. І цяпер для мяне ён — гэта ўвасабленьне свабоды, — кажа Алена Залеская.