Кіраўнік аддзелу адукацыі Менскай эпархіі, айцец Аляксандар Шымбалёў:
“Аляксій ІІ — гэта чалавек вельмі мудры, вельмі добры, вельмі паважаны. Ягоныя думкі і дзеяньні заўсёды былі накіраваныя на тое, каб прывесьці царкву да згоды, каб не дазволіць пашырыцца ў царкве розным плыням, якія б вялі да расколу. Бо ёсьць розныя думкі ў розных людзей. І вось кіраваньне Аляксія ІІ і было скіравана на тое, каб захаваць гэтую еднасьць царквы. Каб царква ўсё ж такі засталася адзінай.
Аляксій ІІ кіраваў царквой такім чынам, што вялікую павагу ён меў таксама і ад прадстаўнікоў многіх іншых канфэсій. Мы бачым, што зь вялікім шанаваньнем да Аляксія ІІ ставіліся і прадстаўнікі каталіцкай царквы, і пратэстанцкай, і лютэранскай, і прадстаўнікі ісламу.
Гэта чалавек шляхетны, ён паходзіў са шляхецкага роду Рыдыгераў, і вось гэтую шляхетнасьць ён захаваў і ў сваёй дзейнасьці таксама распаўсюджваў”.