Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад стане “міністэрствам гандлю”


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў замяніць кіраўнікоў, якія ня здольныя працаваць ва ўмовах крызісу.


Пра гэта ён заявіў пад час сустрэчы з прэм’ер-міністрам Сяргеем Сідорскім і старшынёй Нацбанку Беларусі Пятром Пракаповічам.

“Усе, хто ня здольны працаваць у крытычным рэжыме, павінны быць заменены”, - заявіў А.Лукашэнка.

Паводле кіраўніка краіны, “цяпер будзе разумным рыхтавацца на ўсялякі выпадак да горшага сцэнару, як мы заўсёды робім”.

Таксама А.Лукашэнка адзначыў, што застацца ў баку ад крызісу не атрымаецца. Ужо цяпер падае попыт на беларускую прадукцыю. Таму “абсалютна не дапушчальна працаваць “на склад”.

А.Лукашэнка загадаў захаваць прадпрыемствы і “ніводзін чалавек не павінен быць выкінуты на вуліцу”, а “людзі павінны ведаць усё, што адбываецца”.

"Я буду глядзець, пачынаючы ад складоў, якая вытворчасьць, чым займаецца і галоўнае, як прадае прадукцыю. І спасылкі на тое, што сёньня цяжка, немагчыма прадаць прадукцыю, не прымаюцца. Я яшчэ раз кажу: крызіс – гэта не для нас. Увесь урад павінен стаць, вобразна кажучы, міністэрствам гандлю”.

Таксама кіраўнік Беларусі заявіў, што замежныя бізнэсоўцы гатовы перавесьці ў беларускія банкі да 100 мільёнаў даляраў. Маўляў, “значыць, давер да банкаўскай сыстэмы ёсьць”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG