Тое, што адмененае павялічэньне надбаўкі за званьні, уведзенае болей за месяц таму, ужо адчулі на сабе пэўныя людзі. Былы маёр міліцыі Анатоль Папоў са Жлобіну распавёў “Свабодзе”.
“Калі 3-га сьнежня атрымалі пэнсію пэнсіянэры МУС і Унутраных войск, то яны высьветлілі, што ўсе прыбаўкі, якія ім далі ўрад ці Нацыянальны сход, карацей –ўлада, гэтыя прыбаўкі ў іх забралі.”
Паводле Анатоля Папова, ніхто яму не патлумачыў, чаму налічылі пэнсію меншую на 200 тысяч ў параўнаньні з лістападам, але сам пэнсіянэр вырашыў, што яго пазбавілі падвышэньня за званьне, якое як раз налічвала 200 тысяч і з’явілася месяц таму. Анатоль Папоў кажа, што гэта ж адбылося і з ягонымі сябрамі, былымі міліцыянтамі.
У Сьвятланы Бароўскай, якая ўзначальвае прэсавую службу МУС, я запытаўся, што і чаму адбылося з надбаўкамі за званьне.
Бароўская: “Проста адбылася карэкціроўка надбаўкі, а чаму яна адбылася? Пагадзіцеся, гэта ўнутранае пытаньне МУС, а не тэлеканалаў, радыё ці яшчэ каго”.
Карэспандэнт: “Пэнсіянэры ад міліцыі кажуць, што іх надбаўкі за званьні пазбавілі. А што з дзеючымі міліцыянтамі? Зь імі тое самае?”
Бароўская: “Не, яны гэтага не атрымліваюць”.
Два месяцы таму павялічэньне надбаўкі за званьні ўводзілася адначасова і для вайскоўцаў, і для вайсковых пэнсіянэраў. У Міністэрстве абароны кажуць, што адмены павялічэньня не было і выкарыстоўваюць тэрмін “удакладненьне”. Падпалкоўнік Вячаслаў Раменьчык:
“Проста аклады паводле вайсковага званьня ўдакладненыя. Вайскоўцы атрымаюць новыя аклады ў сьнежні ў межах вайсковага забесьпячэньня, а пэнсіянэры атрымаюць пераразьлік у сьнежні-студзені”.
Былы міністар абароны, генэрал-палкоўнік у адстаўцы Павал Казлоўскі на сваім прыкладзе сьведчыць: дадатак да надбаўкі за званьне, які з’явіўся месяц таму, апошні раз не атрымаў не ён адзіны.
“Калі б зьнялі толькі мне, гэта была б адна справа. Але мне званілі дзясяткі сяброў, у якіх таксама зьнялі. Яны крыўдзяцца і кажуць, што лепш бы ўвогуле не давалі гэтай прыбаўкі”.
Павал Казлоўскі мяркуе, што гэтак ўлада вырашыла зьменшыць выдаткі падчас крызысу “ў сувязі з цяжкім фінансавым становішчам” і не выключае іншых захадаў эканоміі.