Паводле спадара Расюка, начальства тлумачыць камандзіроўку вытворчай неабходнасьцю.
Сам жа ён лічыць, што такім чынам яго выправоджваюць з будоўлі, каб не падбухторваў больш будаўнікоў на акцыі пратэсту:
“Неўзабаве 129-кватэрны дом, які мы ўзводзім амаль два гады, мае быць завершаны. На будоўлі паболела працаўнікоў. Паводле маіх падлікаў, да ста чалавек. Таму начальства ня хоча рызыкаваць болей. Кажуць, што начальніку будаўнічай управы дужа перапала за страйк ад кіраўніцтва трэсту “Лаўсанбуд”, — зазначае Мікалай Расюк.
Нагодай для амаль гадзіннага страйку сталася несвоечасовая выплата заробку. У акцыі пратэсту ўзялі ўдзел трыццаць будаўнікоў. Галоўны інжынэр і намесьнік генэральнага дырэктара будаўнічага трэсту “Лаўсанбуд” здолелі пераканаць страйкоўцаў выйсьці на працоўныя месцы ды паабяцалі выплаціць заробак. Па сканчэньні працоўнага дня заробленае будаўнікі атрымалі. Акрамя выплаты грошай, страйкоўцы патрабуюць павысіць заробак у паўтара раза.