Сёньня ў Сьветлагорску на тэрыторыі Сьвята-Праабражэнскага сабору адкрыты першы ў Беларусі памятны знак ахвярам ВІЧ-СНІДу.
Ідэю ўдалося ажыцьцявіць пры падтрымцы праекту ПРААН “Актывізацыя ўдзелу хрысьціянскіх цэркваў у вырашэньні праблемы ВІЧ-СНІДу”.
Ініцыятарам адкрыцьця памятнага знаку выступілі грамадзкае аб’яднаньне “Альтэрнатыва” й протаярэй Аляксандар Кісель.
Старшыня рады грамадзкай дабрачыннай арганізацыі “Альтэрнатыва” Аляксандар Хадановіч кажа, што памятны знак будзе прыцягваць увагу да праблемы СНІДу, якая існуе ў горадзе:
“Гэта адно. Другое — у нас сапраўды ёсьць шмат людзей, у каго сваякі, знаёмыя, сябры памерлі ад СНІДу. Для іх гэта таксама важна, што ёсьць такое месца. І што царква памятае пра такіх людзей, моліцца за нябожчыкаў, прымае людзей з такім дыягназам і дапамагае ім”.
Памятны знак ахвярам СНІДу — гранітная стэла, каб ставіць сьвечкі, і бронзавая пліта з чырвонай стужкай — сымбалем барацьбы са СНІДам — і надпісам: “Памятаць, жыць, быць побач””.
Паводле статыстычных зьвестак, у Беларусі памерлі ад СНІДу 1479 чалавек, у іх ліку восем дзяцей.
Усяго паводле стану на 1 лістапада ў краіне зарэгістравана амаль 9 423 выпадкі ВІЧ-інфэкцыі. Звыш паловы з гэтага ліку — у Гомельскай вобласьці, і найбольш у Сьветлагорску.
Мясцовы лекар-інфэкцыяніст Дзьмітрый Падута кажа, што ў сярэднім на кожную дзесятую сям’ю ў Сьветлагорскім раёне прыпадае выяўлены ВІЧ-інфікаваны:
“І калі б не шматлікія праграмы, якія ажыцьцяўляюцца ў рэгіёне па прафіляктыцы наркаманіі й СНІДу, сытуацыя магла б быць значна горшай.
Мы маем цяпер на год 120—150 новых выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі, але ня дзьвесьце й трыста, як раней. Асноўная праблема ў тым, што большасьць насельніцтва лічыць, што СНІД тычыцца нейкіх там маргінальных групаў. Напрыклад, спажыўцоў наркотыкаў ды іншых. І ніяк ня хочуць людзі прымяніць гэтую сытуацыю да саміх сябе. Таму й паводзіць сябе насельніцтва неадэкватна. Усе, напрыклад, ведаюць, што існуюць сродкі абароны, ведаюць, як і ў якіх выпадках іх ужываць. Засталася драбніца — ужываць іх! І калі іньекцыі з наркотыкамі ўжывае сапраўды пэўная група, то сэксам займаюцца ўсе”.
Паводле мэдыкаў, яшчэ тры гады таму полавым шляхам атрымлівалі ВІЧ-інфэкцыю 57 адсоткаў новавыяўленых хворых. Сёлета гэты паказьнік складае звыш 74 адсоткаў.

Калі іньекцыі з наркотыкамі ўжывае сапраўды пэўная група, то сэксам займаюцца ўсе