Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Santa Rosa Press Democrat: “Зьехала дадому і што далей?”


Так піша ў сваім рэдакцыйным артыкуле пра выпадак з барысаўскай школьніцай Таняй Казырай каліфарнійскае выданьне.

“Які ж урэшце вынік са скандалу з Таняй Казырай?”, “Што было дасягнута ўсёй гэтай мітусьнёй?” – ставіць наступныя пытаньні аўтары артыкулу.

“Няўжо тое, што пасьля чатырохмесячнага нежаданьня вяртацца на радзіму, 16-цігадовая дзяўчына зь Беларусі раптоўна садзіцца ў самалёт у аэрапорце Сан-Францыска і ляціць дадому?

Сёлета ў жніўні Таня разам з амэрыканскай сям’ёй Запатаў з Пэталумы стварылі штосьці кшталту міжнароднага інцыдэнту. Тады юная беларуска дзяўчынка не з’явілася ў аэрапорт, дзе яе чакалі 24 іншых беларускіх дзяцей ад 7-мі да 17-ці гадоў. Разам з Таняй яны адпачывалі ў ЗША па лініі амэрыканскага чарнобыльскага праекту. Таня настойвала на тым, што хоча быць разам з сям’ёй Мануэля і Дэбры Запатаў. Сужэнцы з Пэталумы заахвочвалі яе ў гэтым жаданьні і нават нанялі адваката па эміграцыйных пытаньнях з тым, каб дапамагчы дзяўчыне.

\

У сваю чаргу беларускі ўрад адрэагаваў такім чынам, што адмяніў ўсе наступныя замежныя паездкі для беларускіх дзяцей, пацярпелых у выніку наступстваў чарнобыльскай катастрофы 1986 году. Хто ведае, ці здыме беларусь ўвогуле гэтую забарону.Магчыма, езьдзіць за мяжу ў будучым дазволяць толькі дзецям, маладзейшым за 13 гадоў. Гэта вельмі вялікая цана за чатыры месяцы Танінага знаходжаньня ў ЗША. Зразумела, ёсьць надзея на тое, што будзе знойдзены нейкі кампраміс і што з усёй гэтай гісторыі будзе зроблены адпаведны ўрок. Кшталту таго, што падлеткі зь Беларусі часам паводзяць сябе... ну як падлеткі”, - піша Santa Rosa Press Democrat.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG