Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Арлоў у шпіталі


6 лістапада вядомаму беларускаму пісьменьніку, аўтару “Свабоды” Ўладзімеру Арлову была зробленая апэрацыя ў сувязі з інфарктам. Цяпер ён папраўляецца і прасіў перадаць прывітаньне ўсім сваім сябрам, чытачам і слухачам.


Голас Арлова вясёлы, як заўсёды. “Не дачакаюцца!” – свайго ўлюбёнага адказу на пытаньне пра здароўе пісьменьнік не згадаў, але пасьля цяжкай апэрацыі ягоны голас гучаў даволі бадзёра і аптымістычна.

Тэрміновая апэрацыя, якую зрабілі ў Рэспубліканскім навукова-практычным кардыялягічным цэнтры ў Менску, паводле лекараў, прайшла пасьпяхова. Цяпер Уладзімер Алоў знаходзіцца ў рэанімацыі і пачынае курс рэабілітацыі.

Некалькі дзён назад пісьменьнік знаходзіўся ў Лёндане, дзе выступаў на Дзядах і браў удзел у калёквіюме, прысьвечаным Янку Купалу і Якубу Коласу. Тэма яго выступу – “Сыход паэта зь яснай явы: вэрсіі Купалавай сьмерці”. Па прылёце ў Менск зьвярнуся да лекараў, быў адразу шпіталізаваны і праапэраваны.

Уладзімер Арлоў цяпер завяршае падрыхтоўку новага выданьня кнігі “Краіна Беларусь” і працуе над новай кнігай паэзіі.

Прыхільнікі творчасьці Арлова, якіх вялікае мноства, напэўна дачакаюцца гэтых і новых кніг славутага майстра.

Папраўляйся, Уладзя!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG