Normal 0
Іна Кулей – старшыня камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” хоча, каб Злучаныя Штаты па-ранейшаму не забываліся пра беларускія справы:
“Я ня думаю, што варта даваць парады чалавеку, які будзе абраны такой вялікай колькасьцю людзей у дэмакратычнай краіне. Але калі б у мяне была магчымасьць размовы зь ім, то хацелася б папрасіць, каб Амэрыка займала тую ж самую пазыцыю – пазыцыю маральную, пазыцыю абароны правоў чалавека. І каб былі большыя ўдакладненьні, большыя карэктывы менавіта з Эўразьвязам. Таму што для нас вельмі важна, каб гэтая палітыка была аднолькавай”.