Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Калякін: ЗША павінны дамагацца дэмакратыі ў Беларусі


Сяргей Калякін
Сяргей Калякін

Што б Вы параілі новаму прэзыдэнту ЗША зрабіць у дачыненьні да Беларусі? Адказваючы на гэта пытаньне лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін заявіў:


“Я думаю, што тая палітыка, якая сёньня існуе павінна захоўвацца. На жаль, гэта ня моцна ўплывае на тое, што адбываецца ў Беларусі.
ЗША павінны дамагацца ўсімі інструмэнтамі, якія ёсьць, каб у Беларусі існавала дэмакратыя. Каб Канстытуцыя і законы, якія ёсьць, выконваліся ўладамі. І дагэтуль улады ЗША маючы пэўныя магчымасьці міжнароднага ціску гэта ажыцьцяўлялі. Такая палітыка павінна захоўвацца.

Амэрыканскія выбаршчыкі не галасуюць у нас і ў іх няма магчымасьці паўплываць непасрэдна. Гэта справа беларусаў. Таму ўсё, што робіцца ўскосна, павінна працягвацца. Але й беларусам самім трэба нешта рабіць, каб мяняць сваё жыцьцё”.

Мая парада прэзыдэнту ЗША

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG