Першая масавая акцыя на “Дзяды” адбылася 20 гадоў таму, 30 лістапада 1988 году, і была гвалтоўна разагнаная.
Сёлетнія “Дзяды” распачынаюцца з таго ж самага месца, з Усходніх могілак, што і 20 гадоў таму, 30 кастрычніка 1988 году.
Алена Леановіч: “Я спадзявалася, што прыйдуць усе, каго тады гэта ўсхвалявала і паклікала сюды. Насуперак уладам, якія рыхтавалі нейкія “разгоны”. Зараз ніхто не забараняе сабрацца і мне шкада, што праз 20 год тут сабралася значна менш народу”.
Арына Вячорка: “Вы ведаеце, я маю вельмі сьветлыя пачуцьці. Бо самое сьвята “Дзяды”, яно вельмі сьветлае для беларусаў. Бо беларусы, для таго, каб атрымаць моц, яны прыходзяць на “Дзяды” і бяруць гэтую моц ад сваіх продкаў”.
Многія людзі прыехалі таксама зь іншых гарадоў і рэгіёнаў Беларусі.
Спадарыня: “З Бабруйска. Мяне зваць Данута і я прыехала са сваімі сяброўкамі і аднадумцамі. Мы прыехалі на цягніку адмыслова, каб паўдзельнічаць у гэтай акцыі і ўскласьці кветкі знакамітым нашым людзям. Мы ўсё гэта вельмі моцна бяром да душы і сэрца: нашу беларускасьць, нашу нацыянальную ідэю”.
“Што для вас гэты дзень?”
Спадарыня: “Ведаеце, для мяне гэта яднаньне нашай нацыі. І тое, што тут шмат кветак, сьвечак, што гэтыя людзі сёньня разам – гэта робіць сёньняшні дзень вельмі сьветлым”.
“Чаму вы сёньгня тут?”
Спадарыня: “Хочам падтрымаць гэтую акцыю. “Дзяды” – гэта наша нацыянальнае сьвята, наш гонар і годнасьць”.
Што для вас сёньня “Дзяды”?
Юнак: “Для мяне сёньняшнія “Дзяды” – гэта месца і дзень, дзе можна адчуць нашу нацыянальную еднасьць і наш нацыянальны дух. Гэта тое, чаго, мне падаецца, не стае нам, беларусам і з чаго ў нас шмат праблемаў. Мне падаецца, што“Дзяды” – гэта тое, што аб’ядноўвае беларусаў. Бо ў кожнага ёсьць свае продкі, а ва ўсіх нас ёсьць агульныя нацыянальныя героі”.
“Хто вы і чаму сёньня тут? Зараз вы ідзяце ў калёне з плякатам....”.
Юнак: “Моладзь БНФ. А я Сяржук Карповіч. Мы прыйшлі на Усходнія могілкі, каб ушанаваць памяць такіх вядомых асобаў, як Васіль Быкаў, Уладзімер Караткевіч і іншых выдатных людзей нашай Бацькаўшчыны. А зараз рушым у Курапаты, каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінскага рэжыму. Я спадзяюся, што гэтае шэсьце будзе трываць праз многія гады і людзі будуць памятаць пра злачынны рэжым”.
“Вы ідзяце ўсёй сям’ёй і з малым дзіцем чаму?”
Спадарыня: “Нашага чатырохгадовага сына мы ўзялі ўпершыню на “Дзяды”. Бо ёсьць традыцыі, якія дзеці павінны ведаць зь дзяцінства”.
Спадарыня: “Я вельмі люблю нашу Беларусь, вельмі люблю наш бел-чырвона-белы сьцяг. Чаму мы ідзем у Курапаты? Бо патрэбна малітва. Я, да прыкладу, іду туды толькі для таго, каб памаліцца за іх. Вельмі важная малітва для таго, каб нашая Беларусь сапраўды была вольнай, беларускай, шчасьлівай і з Богам”.