Дэлегацыя МВФ, якая прыехала ў Менск 27 кастрычніка, працягвае перамовы з афіцыйным Менскам аб выдзяленьні стабілізацыйнага крэдыту на 2 мільярды даляраў. Сёньня ж Аляксандар Лукашэнка абвясьціў курс на лібэралізацыю эканомікі.
У Нацыянальным банку паведамілі, што адбыліся сустрэчы місіі МВФ з усімі, з кім яна пажадала, у тым ліку са старшынём банку Пятром Пракаповічам. Кіраўнік упраўленьня інфармацыі Нацбанку Беларусі Анатоль Драздоў адзначыў:
“Яны сустрэліся з усімі кіраўнікамі Нацыянальнага банку, зь якімі захацелі. І са старшынём праўленьня, і зь ягонымі намесьнікамі. І са спэцыялістамі. Усе, хто цікавіў МВФ, іх прынялі і ўдзялілі ім увагу”.
Пабывала місія і ў міністэрстве фінансаў. Таксама яна наведае міністэрства эканомікі і правядзе перамовы зь віцэ-прэм’ерам Андрэем Кабяковым. Місія завершыць працу 6 лістапада. Да гэтага часу павінна зьявіцца нейкая яснасьць наконт пэрспэктываў афіцыйнага Менску адносна двухмільярднага крэдыту. Пакуль ніякіх падрабязнасьцяў пра сустрэчы не падаецца.
Сёньня ж лёнданская газэта The Financial Times паведаміла, штобеларускі ўрад паабяцаў Міжнароднаму валютнаму фонду рэфармаваць сваю эканоміку і распрадаць некаторыя дзяржаўныя актывы. А кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што неабходна “зрабіць рашучыя крокі ў бок лібэралізацыі эканомікі”. А гэта якраз тое, што і трэба для МВФ, адзначае эканаміст Аляксандар Чубрык. Але ці можна верыць гэтым заявам?
“Можна верыць, бо проста нявыкрутка. Грошы трэба і ад МВФ. Гэта такая кароткатэрміновая мэта. І калі МВФ хоча, каб Беларусь зрабіла пэўныя крокі, каб атрымаць гэтыя грошы, то Беларусь прынамсі паабяцае зрабіць гэтыя крокі. Але цяжка сказаць, ці сыдуцца Беларусь і МВФ. Здаецца, яны мусяць неяк дамовіцца. Без лібэралізацыі нам проста зараз ніяк. Беларуская эканоміка ў сярэднетэрміновай і ў доўгатэрміновай пэрспэктыве ня здолее працаваць, як працавала раней”.
Чакаецца, што крэдытная лінія МВФ для Беларусі будзе мець стабілізацыйны характар і будзе адкрыта ў выпадку пагаршэньня эканамічнай і фінансавай сытуацыі. Спрабуючы падтрымаць сваю эканоміку, афіцыйны Менск цягам апошняга месяца спатрэбіў 10% сваіх валютных рэзэрваў. Цяпер яны складаюць каля 4,9 мільярда даляраў. У зьвязку з пагаршэньнем умоваў для экспарту з-за наступстваў усясьветнага крызісу чакаюцца далейшыя страты.
Кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук мяркуе, што пакуль што афіцыйны Менск шукае партнэраў для блефу, а не для сур’ёзнай супрацы. Адносна абвешчанай лібэралізацыі ён сказаў:
“Гэта павінна знайсьці адлюстраваньне ў нейкіх законах, кадравых перастаноўках. Бо людзі, якія ўмеюць будаваць толькі плян, кіраваць эканомікай празь дзяржплян, ня могуць рабіць рынкавых рэформаў.Напрыклад, Брэжнеў-рыначнік — гэта абсурд. Гэтак і ў нас. У нас Сідорскі альбо Лукашэнка — яны ня тое што імітуюць любоў да сацыялізму. Яны глыбока вераць, што гэта такая эканоміка, якая лепшая за рынкавую, капіталістычную”.
Спадар Раманчук нагадаў, што Міхаіл Чыгір і Станіслаў Багданкевіч яшчэ ў 1995 годзе вазілі ў МВФ прапановы адносна лібэралізацыі эканомікі. Аднак тады Аляксандар Лукашэнка адхіліў гэтыя прапановы, заявіўшы, што Беларусь пойдзе іншым шляхам:
“Прайшло 14 гадоў, і мы вяртаемся на той самы круг, зь якога сышлі тады. І што ж мы рабілі 14 гадоў? Хадзілі, як за Майсеем па пустыні? Зноў паўзем на каленях да міжнародных арганізацый, просім пазыкі. Гэта ўжо такі сыстэмны крызіс”.
У Нацыянальным банку паведамілі, што адбыліся сустрэчы місіі МВФ з усімі, з кім яна пажадала, у тым ліку са старшынём банку Пятром Пракаповічам. Кіраўнік упраўленьня інфармацыі Нацбанку Беларусі Анатоль Драздоў адзначыў:
“Яны сустрэліся з усімі кіраўнікамі Нацыянальнага банку, зь якімі захацелі. І са старшынём праўленьня, і зь ягонымі намесьнікамі. І са спэцыялістамі. Усе, хто цікавіў МВФ, іх прынялі і ўдзялілі ім увагу”.
Пабывала місія і ў міністэрстве фінансаў. Таксама яна наведае міністэрства эканомікі і правядзе перамовы зь віцэ-прэм’ерам Андрэем Кабяковым. Місія завершыць працу 6 лістапада. Да гэтага часу павінна зьявіцца нейкая яснасьць наконт пэрспэктываў афіцыйнага Менску адносна двухмільярднага крэдыту. Пакуль ніякіх падрабязнасьцяў пра сустрэчы не падаецца.
Сёньня ж лёнданская газэта The Financial Times паведаміла, што
Урад паабяцаў МВФ рэфармаваць эканоміку і распрадаць некаторыя дзяржаўныя актывы
“Можна верыць, бо проста нявыкрутка. Грошы трэба і ад МВФ. Гэта такая кароткатэрміновая мэта. І калі МВФ хоча, каб Беларусь зрабіла пэўныя крокі, каб атрымаць гэтыя грошы, то Беларусь прынамсі паабяцае зрабіць гэтыя крокі. Але цяжка сказаць, ці сыдуцца Беларусь і МВФ. Здаецца, яны мусяць неяк дамовіцца. Без лібэралізацыі нам проста зараз ніяк. Беларуская эканоміка ў сярэднетэрміновай і ў доўгатэрміновай пэрспэктыве ня здолее працаваць, як працавала раней”.
Чакаецца, што крэдытная лінія МВФ для Беларусі будзе мець стабілізацыйны характар і будзе адкрыта ў выпадку пагаршэньня эканамічнай і фінансавай сытуацыі. Спрабуючы падтрымаць сваю эканоміку, афіцыйны Менск цягам апошняга месяца спатрэбіў 10% сваіх валютных рэзэрваў. Цяпер яны складаюць каля 4,9 мільярда даляраў. У зьвязку з пагаршэньнем умоваў для экспарту з-за наступстваў усясьветнага крызісу чакаюцца далейшыя страты.
Кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук мяркуе, што пакуль што афіцыйны Менск шукае партнэраў для блефу, а не для сур’ёзнай супрацы. Адносна абвешчанай лібэралізацыі ён сказаў:
“Гэта павінна знайсьці адлюстраваньне ў нейкіх законах, кадравых перастаноўках. Бо людзі, якія ўмеюць будаваць толькі плян, кіраваць эканомікай празь дзяржплян, ня могуць рабіць рынкавых рэформаў.
Людзі, якія ўмеюць кіраваць эканомікай празь дзяржплян, ня могуць рабіць рынкавых рэформаў