Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Крызіс ня будзе ўплываць на падтрымку ЗША беларускай дэмакратыі"


Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з дырэктарам у справах Эўропы і Эўразіі Нацыянальнага фонду дэмакратыі Р.Патоцкім.

Прачытаць адказы можна тут.

Роджэр Патоцкі зьяўляецца дырэктарам у справах Эўропы і Эўразіі Нацыянальнага Фонду Дэмакратыі. НФД - прыватная недзяржаўная грантадаўчая арганізацыя, фінанасаваная Кангрэсам ЗША, якая падтрымлівае дэмакратыю ва ўсім сьвеце. Сп. Патоцкі адказвае за праграмы для Беларусі, краінаў Цэнтральнай Эўропы і Балканаў. Ён скончыў Ельскі ўнівэрсітэт, дзе займаўся расійскімі і ўсходне-эўрапейскімі штудыямі, і цяпер таксама зьяўляцца ад"юнкт-прафэсарам факультэта гісторыі Джорджтаўнскага ўнівэрсітэту ў Вашынгтоне.

"Перамены, якія ўлады зрабілі да гэтых выбараў, тычацца стылю, а не сутнасьці. У Беларусі ўжо 14 гадоў не было справядлівых выбараў. І вынік гэтых выбараў напэўна ня будзе адроным ад папярэдніх".

“Апазыцыйныя лідэры прызнаюць вядучую ролю міжнароднай супольнасьці. Яны спрабуюць канкураваць з рэжымам ў заваёве ўвагі Захаду, замест каб займацца агітацыяй унутры краіны. Заявы байкоту некаторымі апазыцыянэрамі таксама могуць пераўтварыць выбары ў выключна міжнароднае шоў”.

“Апазыцыя (на выбарах) выстаўляе рэжыму прэтэнзіі ў пытаньнях працэдуры, а не ідэяў. І такім чынам падмацоўвае “выбарчы плян” уладаў. Што тычыцца пазыцыі ўладаў на выбарах -- гэта зьмена толькі падыходаў, а не накірнуку.”

“У савецкія часы Беларусь была вядомая як “ціхая рэспубліка”. Гэты рэжым робіць сёньня ўсё ад яго залежнае, каб зрабіць “ціхія выбары”, прыемныя для Захаду. Але “гукі маўчаньня”, якія ідуць з Беларусі, не дазваляюць прызнаць выбары ні свабоднымі, ні справядлівымі”.

(з выступу Роджэра Патоцкага на слуханьнях у Гэльсынскай камісіі Кангрэсу ЗША).


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG