Рама Ядэ падкрэсьліла:
“Эўропа імкнецца да далейшага прагрэсу ва Ўзбэкістане і Беларусі. Там былі жэсты – выпуск некалькіх вязьняў. У адказ Эўропа таксама робіць жэст. Але мы чакаем большага ад гэтых краінаў. На мінулым тыдні я атрымала паведамленьне ад Human Rights Watch, што прадстаўнік гэтай арганізацыі нават ня можа атрымаць акрэдытацыю ва Ўзбэкістане. Тое самае і ў Беларусі. Мы не капітулюем там з правамі чалавека, наадварот. Мы лічым, што жэсты могуць дапамагчы зьменам у Беларусі і Ўзбэкістане. Калі нічога ня будзе зроблена ў адказ, то мы таксама зробім высновы. Мы імкнёмся да вызваленьня палітвязьняў, мы імкнёмся да большай свабоды выказваньняў. Мы праводзім жорсткі дыялёг, які не ідзе на ніякія кампрамісы ў галіне правоў чалавека”.
Рама Ядэ зрабіла сваю заяву падчас яе першага наведваньня Парыскай штаб-кватэры Радыё Свабода/Свабодная Эўропа. Зьвяртаючыся да супрацоўнікаў Радыё, дзяржсакратарка Францыі сказала:
“Ваша арганізацыя – сымбаль дэмакратыі і свабоды, і першага кроку на шляху да дэмакратыі...”