Пра гэта сёньня паведаміла журналістам Натальля Жарнасек – дырэктар фонду дзяржаўнай маёмасьці Беларусі.
Яна патлумачыла гэта тым, што “прызнаньне уласнасьці саюзнай дзяржавы не азначае, што ўся тая маёмасьць, якую стварылі праз рэалізацыю саюзных праграмаў, аўтаматычна становіцца ўласнасьцю саюзнай дзяржавы. Трэба распрацаваць мэханізм уліку і ацэнкі саюзнай уласнасьці, хто ім будзе кіраваць”.
Спадарыня Жарнасек пракамэнтавала сёньняшнюю ратыфікацыю Палатай прадстаўнікоў Пагадненьня паміж Беларусьсю і Расеяй аб рэгуляваньні пытаньняў уласнасьці саюзнай дзяржавы.