Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія банкі ствараюць “падушкі бясьпекі”


Прэсавы сакратар Нацыянальнага банку Міхаіл Журавовіч у размове са “Свабодай” сказаў, што “усясьветны фінансавы крызыс толькі часткова закрануў Беларусь”:


“Крызыс у Расеі прывёў да таго, што расейскія банкі-нерэзыдэнты, а іх у Беларусі нямала, пачалі даваць менш валюты на наш унутраны валютны рынак. Гэта тычыцца, прыкладам, ВТБ, БелРосбанку, Белгазпрамбанку ды некаторых іншых. І калі раней яны завозілі валюту да нас з Расеі, дык цяпер вымушаны купляць яе ў самой Беларусі. Вось толькі гэтак нас закрануў фінансавы крызыс.

Па-другое, верасень – гэта канец трэцяга квартала, калі найбольш праяўляецца сэзоннасьць. Пачынаецца падрыхтоўка да ацяпляльнага сэзону, і шмат валюты патрэбна на закупку энэрганосьбітаў.

Да таго ж, напрыканцы кварталу нашы банкі разьлічваюцца за крэдыты, якія яны бралі ў замежных банках.

І яшчэ адна акалічнасьць, якая крышачку зьвязаная з усясьветным фінансавым крызысам. Беларускія банкі пачалі ствараць “падушку бясьпекі” для падтрыманьня сваёй ліквіднасьці. Гэта значыць, каб у іх былі рэсурсы для абслугоўваньня сваіх кліентаў. Эўра, як вядома, вагаецца. І банкі ствараюць свой запас.

А ў цэлым, як мне паведамілі, заяўкі на Беларускай валютнай фондавай біржы выконваюцца. Менавіта для гэтага Нацыянальны банк перавёў туды рэзэрвы, каб задаволіць попыт усіх кліентаў.

Афіцыйны курс беларускага рубля застаецца ў рамках таго калідора, які вызначаўся асноўнымі напрамкі разьвіцьця краіны. І на сёньняшні дзень беларускі рубель гэтым самым толькі ўмацоўваецца”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG