Для мяне тэатар – інструмэнт выхаваньня лепшых людзей, гэта плятформа, зь якой можна казаць людзям пра несправядлівасьць, указваць людзям на іх недахопы і даваць ідэалы.
Але я не люблю прапагандысцкага мастацтва. Не люблю наўпроставых, лабавых заклікаў – тэатар павінен не прымушаць чалавека верыць і сьлепа ісьці за прапаведуемымі ідэаламі, а – падштурхнуць чалавека задумацца над праблемай, заняцца яе вырашэньнем.
У розныя часы і ў розных краінах мастакі, пазыцыя якіх не супадала з афіцыйным курсам, альбо пераставалі быць мастакамі, творцамі, альбо шукалі яркія мастацкія вырашэньні, выкарыстоўвалі паўтоны, паўнамёкі. Калі штосьці нельга казаць услых, знаходзяцца іншыя формы, і нават ва ўмовах жорсткага ідэалягічнага кантролю мастацкі ўзровень павышаецца.
Мастацтва заўсёды мае прэтэнзію на вечнасьць. Пэрсанаж Чэхава, доктар Дорн, кажа маладому драматургу Трэплеву: “Выяўляць трэба толькі важнае і вечнае”. Думаю, гэтая фраза мусіць быць жыцьцёвым крэдам усіх драматургаў, рэжысэраў.
На жаль, мастацтва – зусім ня сродак для заробку. Каб зарабляць на ім, трэба рабіць папулярныя відовішчы. А патрэбы публікі зараз, ды і заўсёды, не такія высокія. Як правіла, глядач ня любіць думаць – у тэатры глядач часьцей хоча атрымаць выключна эстэтычнае задавальненьне і проста спрычыніцца да магіі мастацтва.
Зараз у Беларусі тэатар стаў даволі папулярнай формай адпачынку. Гэта модна. Вялікай цікаўнасьцю карыстаюцца антрэпрызныя спэктаклі з гучнымі імёнамі ў афішы.
І калі раней актор служыў мастацтву, то зараз акторы і рэжысэры ставяць мастацтва на служэньне сабе.
Беларускія тэатральныя тэндэнцыі ў большасьці пераемныя з расейскіх.
Зараз я назіраю сытуацыю, калі і з нашага тэатра робяць бізнэс, забываючыся на такую важную функцыю, як выхаваўчая. Атрымоўваецца, ня творцы выхоўваюць публіку, а публіка замаўляе творцам відовішчы.
Я думаю, ня так шкодна, калі спэктаклі, п’есы забараняюць з-за несупадзеньня з афіцыйным курсам, празь ідэалягічны кантроль. Бо гісторыя паказвае: забарона і прыгнёт мастакоў толькі актывізуе, распальвае іх свабодалюбства ды абвастрае й без таго абвостранае пачуцьцё справядлівасьці. Дый пры сёньняшніх магчымасьцях забараніць мастацтва, забараніць любую трупу даволі складана – прыклад таму Свабодны тэатар.
Але трывіяльныя праблемы зьвязаныя з эканамічнымі цяжкасьцямі: калі мастаку трэба думаць, як пракарміцца, гэта штурхае творцаў на здавольваньне патрэб публікі.
Мастак ня мусіць быць галодным – мастак мусіць быць неабыякавым.