“Мы не можам сказаць, што вынікі іншыя, але ў нас няма падставаў меркаваць, што гэта сапраўдныя лічбы,” – гэтак ацаніў зьвесткі Цэнтрвыбаркама аб выніках галасаваньня на выбарах Палаты прадстаўнікоў Алег Гулак, старшыня Беларускага хэльсынскага камітэту.
Ён адзначыў шэраг недахопаў у правядзеньні выбараў, пачынаючы ад фармаваньня выбарчых камісіяў і завяршаючы асноўным днём галасаваньня.
Алесь Бяляцкі назваў датэрміновае галасаваньне “чорнай дзіркай”. Паводле ягоных словаў, менавіта пад час датэрміновага галасаваньня на шматлікіх участках адбылася фальсыфікацыя. Паводле Валянціна Стэфановіча, канструкцыя фальшаваньня выбараў, якая была створаная раней, фактычна на гэтых выбарах не зьмянілася.