У складзе 6.485 участковых камісій у дзень выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыяльнага сходу будуць працаваць 69.845 чалавек, паведамляе БЕЛТА.
Сярод іх 47.092 жанчыны (67,4%) і 22.753 мужчыны (32,6%). Зь іх старэйшыя за 30 гадоў – 61.872 (88,6%) чалавекі, а маладзейшых за 30 — усяго 7.973 (11,4%).
У склад участковых камісіяў уключаны прадстаўнікі:
• Грамадзянаў — 36 071 (51,6%)
• Працоўных калектываў — 21 869 (31,3%)
• Грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партыяў — 9 193 (13,2%)
• Органаў, якія ўтвараюць камісіі — 2 712 (3,9%).