Хлопца даставілі ў Чыгуначны райаддзел унутраных спраў, дзе прад'явілі прэтэнзіі, што ён не зьяўляецца ў міліцыю й суд па позвах.
А палове на пятую гадзіну раніцы Андрэя Цянюту адвезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня на вуліцу Барысенкі, дзе ён знаходзіцца й цяпер.
На сёньня ў Чыгуначным судзе Гомеля прызначаны разгляд некалькіх адміністрацыйных пратаколаў супраць Цянюты, у прыватнасьці, за нецэнзурную лаянку й супраціў міліцыі.
13 верасьня, калі сьвяткаваўся Дзень гораду, міліцыя затрымала Андруся Цянюту зь бел-чырвона-белым сьцягам блізу Лядовага палацу, дзе ладзіўся канцэрт. Падчас затрыманьня хлопцу вывіхнулі палец і пашкодзілі калена. Сам ён нібыта пляваў на міліцыянтаў і хістаўся.
Сьвяточную ноч спадар Цянюта правёў у міліцыі на бетоннай падлозе. Раніцай яго адпусьцілі на лекаваньне з прыкметамі пнэўманіі. Цяпер – зноў затрымалі.