Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: бел-чырвона-белы сьцяг зьнялі пад покрывам цемры


Амаль суткі сьцяг пралунаў у самым цэнтры Віцебску, недалёка ад Плошчы Перамогі.

На думку жыхароў абласнога цэнтру, якія цэлы дзень мелі магчымасьць назіраць гэтую даволі рэдкую зьяву, супрацоўнікі міліцыі знарок дачакаліся прыцемкаў, каб не прыцягваць залішняе ўвагі мінакоў, і вывешаны мінулай ноччу сьцяг зьнялі толькі сёньня каля 9-й вечара. Каб зрабіць гэта, да жылой пяціпавярхоўкі на скрыжаваньні вуліц Багдана Хмяльніцкага і Жасткова давялося выклікаць адмыслоўцаў і спэцтэхніку МНС – машыну з “пажарнай” лесьвіцай.

Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда кажа, што гэта беспрэцэдэнтны выпадак – каб бел-чырвона-белы сьцяг бесперашкодна правісеў столькі часу: зазвычай “забароненую сымболіку” здымаюць цягам гадзіны.

Камэнтуючы сёньняшнюю непасьпешлівасьць міліцыянтаў, спадар Хамайда жартам заўважыў: “А можа, улады і міліцыя такім чынам хацелі паказаць, што падзяляюць думку Мірона”. Паводле актывіста, цыдулка са словамі Мірона была прымацаваная да сьцяга, і ў ёй было напісана: “На знак падтрымкі братняга народу Грузіі. Мірон”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG