Як паведамляе БелаПАН, колішні кандыдат на прэзыдэнта і палітвязень Аляксандар Казулін вылучаны на прэмію разам з былым кандыдатам на прэзыдэнта Калюмбіі Інгрыд Бетанкур, Далай-ламам, былым паўкоўнікам ФСБ Расеі Міхаілам Трыпашкіным, лідэрам дэмакратычнай апазыцыі Зыбабвэ Морганам Цваргіраэ, зьняволенай кітайскай праваабаронцай Ху Джыа, старшынём незалежнай выбарчай камісіі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Эбат Апалінарыя Малу Малу, а таксама разам з праваабарончай арганізацыяй Эўрапейскі цэнтар па правам цыганоў.
22 верасьня камітэт Эўрапарлямэнту па замежных справах абярэ трох намінантаў. Ляўрэатара прэміі імя Сахарава абвесьцяць у сярэдзіне кастрычніка.
Уручаць узнагароду 17 сьнежня на пленарным паседжаньні Эўрапарлямэнту ў Страсбуры.
Прэмія “За свабоду думкі” імя Андрэя Сахарава заснаваная Эўрапарлямэнтам у 1988 годзе. Яе ўручаюць штогод “за дасягненьні ў справе абароны правоў чалавека і асноўных свабодаў”. Грашовая частка прэміі – 50 тысячаў эўра.
У 2006 годзе гэтую прэмію атрымаў былы кандыдат на прэзыдэнта, лідэр незарэгістраванага руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч. У 2004 – Беларуская асацыяцыя журналістаў.