Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БДІПЧ пакуль не камэнтуе фармаваньне выбарчых камісіяў


Камплектаваньне ўчастковых выбарчых камісіяў выразна паказвае, што апазыцыю хочуць не дапусьціць да падліку галасоў выбарцаў. Як рэагуюць на гэта назіральнікі місіі БДІПЧ АБСЭ, якія пачалі працу ў Беларусі?


“Толькі кіраўнік місіі, амбасадар Арэнс мае права даваць камэнтары,- сказаў сёньня “Свабодзе” экспэрт у галіне мэдыяў місіі, адказны за сувязі са СМІ Іван Гадарскі. – Мы надрукуем дзьве прамежкавыя справаздачы да дня выбараў. І адразу пасьля выбараў правядзем прэсавую канфэрэнцыю, дзе прадставім папярэдняе заключэньне.

Мы толькі пачынаем нашы назіраньні. І вы разумееце, што пакуль мы толькі зьбіраем інфармацыю. І мы ўключым нашы назіраньні ў тыя справаздачы, пра якія я згадваў”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG