Аптымізм спартовых чыноўнікаў гэтым разам можа аказацца моцна перабольшаным. Напярэдадні ад’езду ў Пэкін кіраўнік беларускай дэлегацыі, міністар спорту і турызму Аляксандар Грыгараў выказаў меркаваньне: узровень падрыхтоўкі беларускіх атлетаў дае падставу чакаць ці не найлепшага выніку за ўсю гісторыю выступаў на Алімпіядах самастойнай камандай. Меркавалася, што беларусы здабудуць мэдалёў ня меней, чым падчас самай ураджайнай Алімпіяды ў Сыднэі – гэта значыць, 17 ці больш узнагародаў.
Аднак насамрэч пэкінскі ваяж можа стацца самым сьціплым. Цяпер у актыве беларусаў 10 мэдалёў, і сярод іх ніводнага залатога. З гэтым паказьнікам беларусы месьцяцца ў пятым дзясятку.
У нядзелю ня трапіла ў фінал алімпійская чэмпіёнка папярэдніх Гульняў у спрынтэрскіх дысцыплінах Юлія Несьцярэнка. Толькі ў суцяшальным заезьдзе здолела прабіцца ў чвэрцьфінал у вэлатрэкавай гонкі Натальля Цылінская, і цяпер спадзяваньні толькі на яе здольнасьць мабілізавацца. Тэарэтычныя шанцы маюцца ў жаночай эстафэце на дыстанцыях 4х100 і 4х400 мэтраў, таксама на адзін з мэдалёў могуць прэтэндаваць прадстаўніцы мастацкай гімнастыкі. Але наўрад ці ў гэтых выпадках гаворка пра золата.
Ня выключана што зробяць цуд беларускія баскетбалісткі – дэбютанткі эўрапейскага першынства сёлета ўжо стварылі сэнсацыю, стаўшы бронзавымі прызэркамі Чэмпіянату Эўропы, а ў Пэкіне досыць лёгка вышлі з групы. Праўда, ім яшчэ давядзецца сустракацца з кітаянкамі. Аднак, як лічыць вядомы ў мінулым баскетбаліст Канстанцін Шаравера, які працаваў з рознымі нацыянальнымі баскетбольнымі камандамі, галоўнае ня трапіць пад фактар страху перад гаспадынямі Алімпіяды:
“Канечне, на іх робяць вялікія стаўкі, у нечым яны могуць дамінаваць. Ня выключаны і судзейскі фактар, ён амаль заўсёды прысутнічае датычна да гаспадароў пляцоўкі. Дый родныя сьцены, як кажуць, дапамагаюць. Але, думаю, такой відавочнай ці адчувальнай перавагі кітайскіх спартоўцаў не павінна быць. Дай Божа, каб усё добра атрымалася. Але ў любым выпадку гэта ўжо вялізны ўнёсак у наш баскетбол, у беларускі спорт увогуле. І гэта ў тым ліку наўпрост уздымае прэстыж краіны. Гэта сам па сабе ўжо проста фэнамэнальны вынік”.
Не апраўдалі спадзяваньняў перадусім атлеты, якім у Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі амаль гарантавана выпісвалі золата – кідальнік молата Іван Ціхан і вясьлярка Кацярына Карстэн. Абодва мусяць задавольвацца бронзавымі мэдалямі. Непераможнага ў па-за алімпійскім фармаце Ціхана пасунуў нават Вадзім Дзевятоўскі, які паказаў другі вынік.
Не дацягнулі да золата штурхальніцы ядра Натальля Міхневіч і Надзея Астапчук, якія занялі адпаведна другое і трэцяе месцы. Алімпійская чэмпіёнкі 2000 году штурхальніца Яніна Карольчык і кідальніца дыску Эліна Зьверава выбылі на стадыі кваліфікацыі, а ўладальнік аднаго з двух залатых мэдалёў на афінскай алімпіядзе дзюдаіст Ігар Макараў увогуле не прайшоў адборачнае сіта ў Пэкін.
Нічога ня здолелі супрацьпаставіць сапернікам колісь пасьпяховыя беларускія стралкі, гімнасты, весьляры, фэхтавальшчыкі. Правальна выступілі баксёры, якія з мінулай Алімпіяды прывезьлі два срэбры. Дарэчы, кіраўніком фэдэрацыі боксу – згаданы ўжо Аляксандар Грыгараў, які мусіць рабіць аргвысновы пачынаючы менавіта зь сябе.
Відавочна, што гэтым разам дзяржава моцна не растраціцца. Калі за залаты мэдаль было абяцана 100 тысячаў даляраў, то срэбра каштуе 60 тысячаў, а бронза 30 тысячаў.
На гэты момант у актыве беларускай зборнай тры другія месцы і сем трэціх. І, дарэчы, па бронзе Беларусь сярод лідэраў, уваходзячы ў першую пяцёрку.