Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Вызваленьне Казуліна - вельмі важны крок”


ЗША станоўча ацэньваюць рашэньне беларускіх уладаў аб вызваленьні Аляксандра Казуліна. Пра гэта заявіў часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.

"Мы лічым, што вызваленьне Казуліна - вельмі важны крок і спадзяемся, што пасьля іншых станоўчых крокаў з боку беларускіх уладаў стасункі паміж Беларусьсю і ЗША змогуць значна палепшыцца», - цытуе Інтэрфакс Дж.Мура.

Новыя станоўчыя крокі, якіх чакаюць ад афіцыйнага Менску ў ЗША – гэта правядзеньне адкрытых і свабодных выбараў і паляпшэньне сытуацыі з правамі чалавека.

Адказваючы на пытаньне журналістаў адносна санкцый, спадар Мур выказаў сумнеў, што непасрэдна за вызваленьнем Казуліна адбудзецца адмена санкцый адносна канцэрну Белнафтахім ці высокапастаўленых чыноўнікаў.

Паводле спадара Мура, патрэбны час для таго, каб пераканацца, што ўлады Беларусі сапраўды гатовыя «да значных пераменаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG