У МЗС Беларусі тлумачаць, што гэта рэакцыя на нядаўні выпадак, калі барысаўская школьніца не вярнулася разам з групай дзяцей пасьля адпачынку ў амэрыканскай сям’і ў Каліфорніі. 5 жніўня Таня Казыра не зьявілася на рэгістрацыю пасажыраў у аэрапорт Сан-Францыска. Дзяўчынка зьвярнулася ў іміграцыйныя службы, каб ёй падоўжылі тэрмін гасьцявой візы.
Беларускі Дэпартамэнт па гуманітарнай дзейнасьці прыпыніў выезд у ЗША дзяцей зь Беларусі. Беларускія ўлады патрабуюць ад амэрыканскага боку зрабіць усе неабходныя захады, каб грамадзянка Беларусі Тацьцяны Казыра як найхутчэй вярнулася на радзіму.
Намесьніца кіраўніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына паведаміла “Свабодзе”:
“Існуе пагроза бясьпецы дзяцей у ЗША пасьля гэтага выпадку. Ствараецца непрымальная сытуацыя для сем’яў дзяцей. Таму Злучаным Штатам было прапанавана заключыць міжурадавую дамову. Учора гэтую прапанову перадалі амэрыканскаму боку. Дэпартамэнт па гуманітарнай дзейнасьці прыпыніў праграмы аздараўленьня на тэрыторыі Злучаных Штатаў”.
У амбасадзе ЗША паведамілі, што пакуль ня маюць зьвестак пра ўмовы прапанаванага пагадненьня.
Прадстаўнік прэсавай службы амбасады ЗША Аляксей Саламаха сказаў “Свабодзе”:
“Міністэрства замежных спраў Беларусі праінфармавала амбасаду пра рашэньне беларускіх уладаў прыпыніць праграмы аздараўленьня беларускіх дзяцей у Злучаных Штатах. Амбасада не атрымлівала праекту міжурадавага пагадненьня, на якое спасылаўся беларускі бок.
Мы лічым, што гэта вельмі важная гуманітарная праграма і спадзяемся, што яна працягне існаваць у будучыні”.
Беларускі бок настойвае, каб дзяўчынку як мага хутчэй вярнулі на радзіму і толькі пасьля таго, як ёй споўніцца 18 гадоў, вырашылі пытаньне наконт яе сталага пражываньня ў ЗША.
Марыя Ваньшына патлумачыла:
“Мы лічым, што яна павінна цяпер вярнуцца на радзіму. Разам з тым, калі будзе яе цьвёрды намер выехаць у Злучаныя Штаты і будзе на тое гатоўнасьць амэрыканскіх уладаў выдаць ёй адпаведны дазвол, яна зможа аформіць выезд у Злучаныя Штаты, калі дасягне свайго паўналецьця”.
Барысаўская школьніца Тацяна Казыра пакуль знаходзіцца ў сям’і, якая прымала яе на вакацыях восем гадоў запар. Сваякам яна казала, што ў горадзе Пэталума яе прымаюць як родную дачку. Перад ад’ездам у ЗША Тацьцяна казала, што засталася б у Амэрыцы.
Маці Тацьцяны, калі ёй споўніўся адзін год, аддала яе на выхаваньне сваёй сьвекрыві. Тая дагэтуль мае статус апякункі дзяўчынкі.
Пакуль Таня Казыра знаходзіцца ў ЗША легальна. Яна мае візу на паўгода і яшчэ амаль пяць месяцаў можа знаходзіцца на тэрыторыі ЗША.
Беларускі Дэпартамэнт па гуманітарнай дзейнасьці прыпыніў выезд у ЗША дзяцей зь Беларусі. Беларускія ўлады патрабуюць ад амэрыканскага боку зрабіць усе неабходныя захады, каб грамадзянка Беларусі Тацьцяны Казыра як найхутчэй вярнулася на радзіму.
Намесьніца кіраўніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына паведаміла “Свабодзе”:
Існуе пагроза бясьпецы дзяцей у ЗША пасьля гэтага выпадку
У амбасадзе ЗША паведамілі, што пакуль ня маюць зьвестак пра ўмовы прапанаванага пагадненьня.
Прадстаўнік прэсавай службы амбасады ЗША Аляксей Саламаха сказаў “Свабодзе”:
“Міністэрства замежных спраў Беларусі праінфармавала амбасаду пра рашэньне беларускіх уладаў прыпыніць праграмы аздараўленьня беларускіх дзяцей у Злучаных Штатах. Амбасада не атрымлівала праекту міжурадавага пагадненьня, на якое спасылаўся беларускі бок.
Мы лічым, што гэта вельмі важная гуманітарная праграма і спадзяемся, што яна працягне існаваць у будучыні”.
Беларускі бок настойвае, каб дзяўчынку як мага хутчэй вярнулі на радзіму і толькі пасьля таго, як ёй споўніцца 18 гадоў, вырашылі пытаньне наконт яе сталага пражываньня ў ЗША.
Марыя Ваньшына патлумачыла:
Яна зможа аформіць выезд у Злучаныя Штаты, калі дасягне свайго паўналецьця