“Мы прыпыняем праграмы аздараўленьня дзяцей на тэрыторыі ЗША ў сувязі з сытуацыяй вакол непаўналетняй грамадзянкі Беларусі Тацяны Казыры, якая не вярнулася ў Беларусь”, – заявіў чыноўнік.
Ён патлумачыў, што праграмы прыпыненыя, пакуль ня будзе падпісанае двухбаковае пагадненьне аб аздараўленьні, перадае "Інтэрфакс".
“Каб выключыць такія выпадкі, як з Тацянай Казырай, у будучыні, беларускі бок прапануе заключыць з ЗША міжурадавае пагадненьне пра ўмовы аздараўленьня непаўналетніх дзяцей. Праект дамовы будзе накіраваны амэрыканскаму боку найбліжэйшым часам”, – заявіў А.Каляда.
16-гадовая жыхарка Барысава Тацяна Казыра адмовілася вяртацца ў Беларусь пасьля таго, як прайшла аздараўленьне ў горадзе Пэталума, штат Каліфорнія.
Цяпер у ЗША знаходзіцца на аздараўленьні некалькі групаў беларускіх дзяцей, апошняя зь якіх павінна вярнуцца ў Беларусь 23 жніўня.