Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі:
"Сёньня, калі акупанты на нашай зямлі, яны думаюць, што Тбілісі зломіцца, падпарадкуецца і здасца іх танкам, як гэта раней некалькі разоў было ў іншых эўрапейскіх краінах. Цяпер гэтага не будзе. І вы стаіце тут з намі і падтрымліваеце нас".
Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі:
"Упершыню за доўгі час наш паўночны сусед, сусед з паўночнага ўсходу, паказаў сваё аблічча, аблічча, якое мы ведаем сотні гадоў. Гэты сусед лічыць, што народы вакол яго павінны яму падпарадкоўвацца. Мы кажам "не" на гэта".
Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка:
"Мы сёньня прыехалі сюды, каб сказаць такія словы: Грузія – наш сябра. Грузіны – нашыя сябры. Сёньня, у найцяжэйшыя часы для Грузіі, мы кажам, што вы маеце права на свабоду, на незалежнасьць".
Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус:
"Дазвольце мне запэўніць вас, што вы не адны. Мы выступаем разам за адно і тое ж права самім вызначаць сваю будучыню. Як Літва вызначыла сваю, гэтак сама і Грузія павінна сама зрабіць свой выбар".
Прэзыдэнт Эстоніі Томас Ільвэс:
"Калі свабода іншага народа пад пагрозай, калі дэмакратыя недзе пад абстрэлам, гэта значыць, што ў недалёкім часе і нашая свабода будзе пад пагрозай, і нашая дэмакратыя патрапіць пад абстрэл".
Прэм'ер-міністар Латвіі Іварс Годманіс:
"Вы, грузіны, будзьце разам. Разам мы пераможам. Мы з вамі".